Грамадства5050

«А ў краме беларуская мова? А на вуліцы?» Камянецкі чыноўнік тлумачыць, чаму трэба закрыць адзіную беларускую школу раёна

У вёсцы Амелянец на Берасьцейшчыне фізрук абараняе ад закрыцьця адзіную беларускамоўную школу ў раёне, піша Радыё Свабода. А кіраўнік аддзелу адукацыі мяркуе, што дзецям усё адно, на якой мове вучыцца — расейскай ці беларускай. Пачытайце, што кажа чыноўнік ад адукацыі, калі яму трэба закрыць школу.

Кіраўнік аддзелу адукацыі Камянецкага раёну пазьбягае сустрэчаў з журналістамі. Адмовіўся ён патлумачыць сваю пазыцыю і карэспандэнту Свабоды. Але месяц таму чыноўнік даў вялікае інтэрвію блогеру Аляксею Голікаву. Свабода выбрала адтуль некалькі цытат.

Віктар Грыцук узначальвае аддзел адукацыі Камянецкага райвыканкаму амаль 25 гадоў. Да гэтай пасады працаваў настаўнікам і дырэктарам у школах Камянецкага раёну. Грыцук скончыў фізыка-матэматычны факультэт Берасьцейскага дзяржаўнага інстытуту імя Пушкіна. Жонка і дачка — настаўніцы.

«Гэтыя крыкуны і, у народзе іх называюць, губашлёпы, яны ніколі не карыстаюцца аўтарытэтам. Напачатку яны песьню сьпяваюць разам з жыхарамі, а потым пільнуюць свае інтарэсы, як і атрымалася ў Амелянцы».

«У нас беларускіх школ было больш, але ў сувязі зь міграцыяй насельніцтва з Украіны, з другіх… Вы ж ведаеце. Для таго, каб школа была на нейкай канкрэтнай мове, расейскай ці беларускай, павінна быць рашэньне бацькоў альбо асобаў, якія іх замяшчаюць. Таму ўсё ў адпаведнасьці з законам».

«Вёска (пасьля закрыцьця школы. — РС) не памрэ да канца. Вядома, яна ня будзе ў такім росквіце, з такой колькасьцю людзей… Заўсёды знойдуцца такія людзі, якія прыедуць у вёску. Вядома, добра, калі пад рукой ёсьць усё. Але, вы ведаеце, працэсы ўрбанізацыі перамагчы будзе вельмі цяжка».

«А тое, што дзеці там (у іншай школе. — РС) ня змогуць вучыцца… «на рускай мове»… Ды дзецям далёка ўсё роўна… А ў краме беларуская мова, а на вуліцы беларуская мова? Ды самі спадары, якія прысутнічалі на гэтым сходзе, выйшлі на прыступкі і… Я нават абярнуўся, я быў у шоку. Паміж сабой на расейскай мове».

«Яно крыху штучнае (пра выкарыстаньне беларускай мовы. — РС). Настаўнік ідзе на ўрок, памятаючы пра тое, што яму прадпісана весьці на беларускай мове, і ён стараецца весьці на беларускай мове. Так, ёсьць настаўнікі, якія стараюцца весьці на беларускай мове. Але калі выходзяць у калідор, адразу пачынаюць размаўляць на расейскай мове. Ужо двудушнасьць выхоўваюць. Хоць яны сябе б’юць у галаву, што яны за беларускамоўнасьць».

«Няма, на жаль, размоваў у Камянецкім раёне на беларускай мове».

«Мяне ёсьць каму любіць».

Каментары50

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць