Улада22

Чарнагорыя мае намер увесці візавы рэжым для грамадзян Беларусі

У беларускае пасольства ў Сербіі 10 сакавіка

паступіла нота Міністэрства замежных спраў Чарнагорыі, у якой паведамляецца пра намер увесці з 25 сакавіка 2009 года візавы рэжым уезду для грамадзян шэрагу краін, уключаючы Беларусь.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Андрэй Папоў.

"Такое рашэнне чарнагорскі бок матывуе неабходнасцю выканання сваіх абавязацельстваў, што вынікаюць з Пагаднення аб стабілізацыі і асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам", — удакладніў А.Папоў.

"Паводле меркавання беларускага боку, увядзенне візавага рэжыму з 25 сакавіка 2009 года супярэчыць дзейнаму пагадненню паміж урадам Рэспублікі Беларусь і саюзным урадам Саюзнай Рэспублікі Югаславія аб адмене віз ад 4 сакавіка 1999 года, — сказаў А.Папоў. — Як вядома, у дачыненні да гэтага пагаднення Чарнагорыя аформіла правапераемства. Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь звярнулася да МЗС Чарнагорыі з прапановай правесці ў хуткім часе кансультацыі па пошуку ўзаемапрымальнага рашэння па ўрэгуляванні парадку ўзаемных паездак грамадзян".

"З мэтай стварэння максімальна спрыяльных умоў для паездак грамадзян Рэспублікі Беларусь у замежныя дзяржавы МЗС Беларусі паслядоўна выступала і выступае за спрашчэнне візавых фармальнасцей і паніжэнне кошту віз", — заявіў прэс-сакратар.

Паводле яго слоў, ураду Чарнагорыі будзе прапанавана знайсці такі варыянт вырашэння гэтай праблемы, "які б у максімальнай ступені садзейнічаў развіццю дружалюбных адносін паміж дзвюма дзяржавамі, не перашкаджаў развіццю міжасобасных, культурных, гандлёва-эканамічных і турыстычных сувязей ва ўмовах адсутнасці дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў нашых дзяржаў на тэрыторыі адна адной".

Каментары2

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін9

Грамадстваабноўлена9

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску перайменавалі амаль паўсотні прыпынкаў — некаторыя ў абыход закона3

Расійскіх вайскоўцаў падазраюць у выкарыстанні затанулага парома «Эстонія» для шпіянажу і адпрацоўкі падводных аперацый

Кітай атрымаў доступ да прамысловых сакрэтаў Германіі праз экспарт рэдказямельных металаў4

У Англіі па памылцы вызвалілі гвалтаўніка 14‑гадовай дзяўчынкі4

Шатдаўн у ЗША: пакуль урад паралізаваны, Пентагону ахвяравалі 130 мільёнаў долараў на зарплаты вайскоўцам4

Штучны інтэлект дапамог даследчыкам вылічыць забойцу са знакамітага фотаздымка «Апошні яўрэй з Вінніцы»18

Аляксандр Лукашук: «Сорамна за Амерыку, балюча за Украіну, шкада Беларусі»23

Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша2

«Нашых дзяцей з дзяцінства прывучалі да трансгендарных лялек». Шпілеўская знайшла карысць ад заходніх санкцый17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін9

Грамадстваабноўлена9

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць