Кіно22

Оскар-2020: трыумф карэйскіх «Паразітаў» — перамога ў 4 галоўных намінацыях (найлепшы фільм), найлепшы акцёр — Фенікс

«Паразіты» атрымалі «Оскара» як найлепшы фільм, найлепшы фільм на замежнай мове, за найлепшы арыгінальны сцэнар. А Пон Джун-хо перамог і як найлепшы рэжысёр. Найлепшы акцёр — Хаакін Фенікс («Джокер»), актрыса — Рэне Зелвегер («Джудзі»).

У Лос-Анджэлесе гэтай ноччу прайшла 92-я цырымонія ўручэння галоўнай кінапрэміі свету — Оскар. Сёлета больш за ўсё намінацый у фільма «Джокер» — 11. У карцін «1917» і «Аднойчы ў … Галівудзе» — па 10. 

Найлепшы фільм — «Паразіты» Пон Джун-хо.

«Паразіты» — першы фільм не на англійскай мове, які атрымаў «Оскар». За званне найлепшага фільма года таксама змагаліся «1917» Сэма Мендэса, «Ірландзец» Марціна Скарсэзэ, «Трусік Джоджо» Тайка Вайціці, «Аднойчы ў … Галівудзе» Квенціна Таранціна, «Шлюбная гісторыя» Ноя Баумбаха, «Джокер» Тода Філіпса, «Ford супраць Ferrari» Джэймса Мэнголда і «Маленькія жанчыны» Грэты Гервіг.

Сюжэт «Паразітаў» пабудаваны вакол гісторыі аб сацыяльнай няроўнасці. Карціна распавядае пра бедную сям'ю, якая ўладкоўваецца на працу да багатай. Пры гэтым працадаўцы не ведаюць, што іх прыслуга, кіроўца і настаўнікі іх дзяцей — сваякі.

Паўднёвакарэйскі фільм атрымаў «Залатую пальмавую галіну» на Канскім кінафестывалі ў 2019 годзе і прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад. «Паразіты» таксама перамаглі ў намінацыях «Найлепшы арыгінальны сцэнар» і «Найлепшы неангламоўны фільм», атрымаўшы прэмію Брытанскай акадэміі (BAFTA). Акрамя таго, карціна была ўдастоена «Залатога глобуса» як найлепшы замежны фільм, а Нацыянальнае грамадства кінакрытыкаў ЗША назвала яе лепшым фільмам 2019 года.

Найлепшая жаночая роля — Рэнэ Зелвегер («Джудзі»).

На ўзнагароду ў гэтай катэгорыі таксама прэтэндавалі Сірша Ронан («Маленькія жанчыны»), Скарлет Ёхансан («Шлюбная гісторыя»), Сінція Эрыва («Гарыет») і Шарліз Тэран («Скандал»).

У карціне рэжысёра Руперта Гулда Зелвегер сыграла амерыканскую спявачку і актрысу Джудзі Гарленд. Сюжэт «Джудзі» часткова заснаваны на п'есе «Канец вясёлкі» Пітэра Кілтара. Дзеянне фільма адбываецца ў канцы 60-х гадоў, праз 30 гадоў пасля выхаду карціны «Чараўнік краіны Оз», якая зрабіла Гарленд знакамітай.

Найлепшы акцёр — Хаакін Фенікс («Джокер»).

За ўзнагароду таксама змагаліся Адам Драйвер («Шлюбная гісторыя»), Леанарда Дзі Капрыа («Аднойчы ў … Галівудзе»), Джонатан Прайс («Два Папы») і Антоніа Бандэрас («Боль і слава»).

Найлепшы рэжысёр — Пон Джун-хо («Паразіты»).

За перамогу ў намінацыі таксама змагаліся Марцін Скарсэзэ («Ірландзец»), Тод Філіпс («Джокер»), Сэм Мэндэс («1917»), Квенцін Таранціна («Аднойчы ў … Галівудзе»).

Стужку «Паразіты» таксама прызналі найлепшым замежным фільмам. Акрамя гэтага, карціна атрымала прэмію ў катэгорыі «Найлепшы арыгінальны сцэнар».

Найлепшы саўндтрэк — Хільдур Гуднадоўцір, што напісала музыку да «Джокера». Яна, дарэчы, напісала саўндтрэк да серыяла «Чарнобыль».

Прэмію «Оскар» у намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове» атрымала карціна «Паразіты» паўднёвакарэйскага рэжысёра Пона Джун-хо. У гэтай намінацыі таксама было «Божае цела» польскага рэжысёра Яна Комаса

У намінацыі «Найлепшы акцёр другога плана» перамог Брэд Піт, які сыграў у карціне «Аднойчы ў … Галівудзе» Таранціна. За ўзнагароду з ім змагаліся Том Хэнкс («Цудоўны дзень па суседстве»), Энтані Хопкінс («Два Папы»), Аль Пачына («Ірландзец»), Джо Пешы («Ірландзец»).

Найлепшай актрысай другога плана стала Лора Дэрн, якая сыграла ў карціне «Шлюбная гісторыя».

Найлепшы мантаж — Майкл Маккаскер і Эндру Бакленд, «Ford супраць Ferrari».

Найлепшыя візуальныя эфекты — «1917».

«Найлепшы мастак-пастаноўшчык» — «Аднойчы ў … Галівудзе».

Найлепшым мультфільмам прызнана «Гісторыя цацак 4», галоўнай кароткаметражнай анімацыйнай працай года названа «Любоў да валасоў».

Тайка Вайціці

«Найлепшы адаптаваны сцэнар» — Тайка Вайціці (Трусік Джоджа»), «Найлепшы арыгінальны сцэнар» — «Паразіты» Пона Джун-хо і Хана Джын-вона.

Найлепшым дакументальным фільмам стала «Амерыканская фабрыка», найлепшым кароткаметражным дакументальным фільмам — «Навучыцца катацца на скейтбордзе ў зоне баявых дзеянняў (калі ты дзяўчынка)».

«Найлепшы гук» — «1917».

Каментары2

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні26

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

Былы палітвязень Сяргей Іванцоў: Я прачынаўся ад грукатання ўласных касцей 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць