Грамадства2424

Да Купалаўскага дабудуюць Лядовы палац

Прапанова студэнтаў і выкладчыкаў БНТУ па праектаванні прыбудовы да будынка Купалаўскага тэатра ўхвалена як перспектыўная.

Прапанова студэнтаў і выкладчыкаў БНТУ па праектаванні прыбудовы да будынка Купалаўскага тэатра ўхвалена як перспектыўная.

Рэспубліканская навукова‑метадычная рада па пытаннях гісторыка‑культурнай спадчыны прызнала «перспектыўнай для наступнага праектавання» прапанову студэнтаў і выкладчыкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта па праектаванні прыбудовы да будынка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску, паведаміў БелаПАН начальнік упраўлення па ахове гісторыка‑культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрствы культуры Ігар Чарняўскі.

Паводле яго слоў, з трох варыянтаў, прапанаваных студэнтамі і выкладчыкамі БНТУ, два былі адхіленыя адразу, адзін — прыняты ў якасці магчымага рашэння з указаннем на неабходнасць «змяніць аб’ёмна‑прасторавае рашэнне прыбудовы з мэтай раскрыцця будынка тэатра», узведзенага ў 1890 годзе па праекце архітэктара Карэла Казлоўскага.

Начальнік упраўлення лічыць магчымай рэканструкцыю тыльнай часткі будынка і бакавога фасаду, які выходзіць на праспект Незалежнасці. Паводле яго слоў, рэалізацыя гэтай прапановы дазволіць вырашыць шматлікія праблемы дзейнасці тэатра, напрыклад, «схаваць загрузачны пандус». Паводле яго слоў, характар прыбудовы не павінен дысанаваць з гістарычным будынкам, які праектаваўся пад гарадскі тэатр. Як зазначыў І.Чарняўскі, у цяперашнім статуце нацыянальны тэатр з пастаяннай трупай, рэпетыцыйнымі і складскімі памяшканнямі, майстэрнямі па вырабе дэкарацый і касцюмаў патрабуе дадатковых плошчаў.

Паводле яго слоў, архітэктура прыбудовы не можа дызгарманаваць з будынкам тэатра, якому вырашана вярнуць яго першапачатковае аблічча. «І прыбудова павінна апраўдаць вяртанне помніка да свайго першапачатковага вобразу», — падкрэсліў І.Чарняўскі.

У 1949 годзе была праведзена рэканструкцыя інтэр’ераў тэатра па праекце архітэктара Георгія Заборскага, а ў 1956—1958 гадах — будынка тэатра па праекце архітэктара Абрама Духана. На галоўным фасадзе былі надбудаваныя бакавыя крылы да другога паверха і перапланаваныя некаторыя дапаможныя памяшканні.

Каментары24

Цяпер чытаюць

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне18

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнік на сонечных батарэях з размахам крыла, як у Боінга-747, праляцеў без пасадкі 74 гадзіны2

Зяленскі сустрэнецца з Трампам у панядзелак4

Доктара з Гродна асудзілі за «распальванне варожасці» і «фінансаванне экстрэмізму»2

Былы дарадца прэзідэнта ЗША: Трамп на перамовах не прайграў, але Пуцін відавочна перамог2

Тэлефанаванне Трампа Лукашэнку: што гэта было?24

Беларуска зганяла ў Парыж без візы — не знайшла там ні круасанаў, ні слімакоў. У краме «Фантазія» толькі чабурэкі6

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным33

Для Украіны застаецца няпэўнасць3

Маладую прадпрымальніцу са Слоніма асудзілі за ўдзел у пратэстах5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне18

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць