Культура

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі праходзіць самая цёплая выстаўка года

Выстаўка «Лета. Спякота» рэпрэзентуе вобраз лета і летняй спякоты праз творы беларускага жывапісу.

Фёдар Бараноўскі «Юнацтва», 1970 г. Фрагмент карціны

Экспазіцыя, якая адкрылася 7 жніўня, аб’ядноўвае творы беларускіх жывапісцаў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея. Асноўная ідэя выставы — паказаць вобраз лета і летняй спякоты ў розных жанрах і стылях. Тут можна ўбачыць і рэалістычныя пейзажы, і сімвалічныя кампазіцыі, і абстрактныя працы, якія па-свойму перадаюць атмасферу гэтай пары года.

У цэнтры экспазіцыі — сонца. Яно паказана ў самых розных значэннях: ад архетыпічнага фальклорнага салярнага знака і яго сучаснага пластычнага гучання, сонечнага святла як эмацыянальнай «фарбы» выяўленчай мовы, да наратыўных, кінематаграфічных яго ўласцівасцяў.

«Наша задача — паказаць, як мастакі бачылі лета, яго розныя інтэрпрэтацыі. Многія працы былі створаныя на плэнерах. Тут можна ўбачыць кветкі, настрой у партрэце, сюжэтныя кампазіцыі і інтэрпрэтацыі сучасных мастакоў, калі мы не бачым фігур, але прысутнічае пачуццё і настрой, напрыклад, ад світанкаў і захадаў», — гаворыць Святлана Кот, загадчыца аддзела беларускага мастацтва ХХ—ХХІ стст.

Ад сацрэалістычнай класікі, сентыментальна-рамантычных, летуценных світанкаў і заходаў, імпрэсіяністычных блікаў сонца на траве Яўгена Зайцава, Віталя Цвіркі, Уладзімір Стальмашонка, абагульненых, сімвалічных, песенна-лірычных кампазіцый Алега Скавародкі, Мікалая Казакевіча і іншых, якія адлюстроўваюць лета як адвечную маладосць, да абстрактных палотнаў.

«Так, Альгерд Малішэўскі распавядае пра лета ў вёсцы. Мы ўсе, жыхары спякотнага горада, хочам вырвацца на прыроду, прагнем свежасці і зялёнага. І ў працах, прадстаўленых у гэтай зале, можна адчуць гэтую свежасць».

Выстава будзе працаваць да 21 верасня ў галоўным корпусе музея. 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам29

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка спікера Сергеенкі ўладкавалася на працу ў Міністэрства працы11

На выездзе з Мінска пабудуюць аўтавакзал13

«Горы відавочна лішнія». Беларусы ацанілі Браслаў у шпіёнскім серыяле «Поні»4

Лукашэнка незадаволены развіццём адносін з Кітаем16

Швецыя зніжае ўзрост крымінальнай адказнасці да 13 гадоў22

Знойдзены Багдан Юнчык расказаў, дзе хаваўся тры дні13

Беларуска стала італьянскай кіназоркай і адкрыта выступае супраць дыктатуры Лукашэнкі15

«Проста люстэрка». Беларусы паказалі, у што ператварыў дарогі цыклон з ледзяным дажджом

Караеў расказаў, дзе цяпер працуюць яго сыны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам29

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць