Навука і тэхналогіі44

Навукоўцы: Атлусценне паскарае эвалюцыю віруса грыпу ў арганізме

Атлусценне не толькі павышае верагоднасць таго, што вірус грыпу патрапіць у арганізм чалавека, але і прыкметна паскарае яго эвалюцыю. Да такой высновы прыйшлі амерыканскія біёлагі, артыкул якіх апублікаваў навуковы часопіс mBio, піша tass.ru.

«Трэба вельмі асцярожна інтэрпрэтаваць вынікі доследаў на мышах, аднак нашы эксперыменты паказваюць, што атлусценне дапамагае вірусу пранікаць у арганізм, паскарае яго падзел і «дапамагае» яму атрымліваць больш мутацый, частка з якіх будзе карыснай для ўзбуджальніка грыпу», — пракаментавала працу Стэйсі Шульц-Чэры, біёлаг з Універсітэта штата Тэнесі (ЗША).

Вірус грыпу, як даўно заўважылі медыкі, атакуе розныя групы людзей з неаднолькавай частатой. Ад яго часцей пакутуюць дзеці, цяжарныя жанчыны, людзі сталага веку і асобы з крайнімі формамі атлусцення і дыябету. З чым гэта звязана, навукоўцы пакуль не могуць дакладна сказаць.

Шульц-Чэры і яе калегі назіралі, як арганізм лабараторных мышэй рэагаваў на заражэнне вірусам свінога грыпу H1N1.

Першапачаткова навукоўцаў цікавіла, як арганізм грызуноў са звычайнай масай цела або арганізм грызуноў, якія пакутавалі ад атлусцення, рэагаваў на інфекцыю. Нягледзячы на ​​прыкладна роўную колькасць вірусных часцінак у арганізме і тых, і другіх мышэй, грып актыўней множыўся ў лёгкіх укормленых паддоследных жывёл.

Спрабуючы зразумець, з чым гэта звязана, навукоўцы заразілі некалькі новых партый грызуноў пры дапамозе вірусаў, атрыманых ад першых дзвюх груп мышэй. Праз некалькі падобных цыклаў біёлагі высветлілі, што вірус значна хутчэй мяняўся пры трапленні ў арганізм мышэй з залішняй вагай. Эвалюцыя грыпу праходзіла хутчэй, і вірус больш эфектыўна заражаў новыя групы мышэй і з нармальнай, і з залішняй вагой.

Як мяркуюць біёлагі, паскоранае з'яўленне новых мутацый віруса было звязана з тым, што імунныя клеткі ўкормленых мышэй выпрацоўвалі менш інтэрферонаў — бялкоў, якія перашкаджаюць размнажэнню вірусу і прыцягваюць увагу імуннай сістэмы да заражаных клетак.

Далейшыя эксперыменты паказалі, што гэты працэс можна было здушыць, калі ў арганізм мышэй увесці сінтэтычныя інтэрфероны. Падобныя метады, як мяркуюць навукоўцы, можна будзе выкарыстоўваць і для стрымлівання эпідэміі грыпу сярод людзей, калі іх гіпотэза пацвердзіцца падчас назіранняў за хуткасцю эвалюцыі віруса ў чалавечых папуляцыях.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё палажэнне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё палажэнне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч збірае палітыкаў на метадалагічную «гульню». Бабарыка едзе, Ціханоўская — пакуль не. Што адбываецца і колькі гэта каштуе?39

Віцебскі праўладны блогер прапануе выдаваць інтэрнэт па даведках3

Былая зорка «Белсата» Сяргей Падсасонны выходзіць замуж за польскага шляхціца68

У Вярхоўнай Радзе Украіны павіншавалі беларусаў з Днём Волі7

Падчас начной атакі ўкраінскіх дронаў у порце Выбарга быў пашкоджаны найноўшы расійскі ледакол1

У Гомелі 17‑гадовы навучэнец каледжа забіў аднагрупніка нажом1

Магчымы мокры снег. Сіноптыкі прагназуюць абвал тэмпературы на 12—15 градусаў1

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё палажэнне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё палажэнне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць