Свет22

Дачку і ўнука Назарбаева звязалі з неабгрунтаваным багаццем у Лондане. Маёмасць арыштавалі

Шыкоўная нерухомасць у Лондане, арыштаваная ў мінулым годзе як «неабгрунтаванае багацце», аказалася ўласнасцю дачкі і ўнука казахскага лідара Нурсултана Назарбаева. Іх абавязалі даказаць законнае паходжанне больш за 100 млн даляраў, на якія купленыя два асабнякі і апартаменты ў фешэнэбельных раёнах брытанскай сталіцы, піша BBC.

Асабняк з добрай аховай, падземным басейнам і кінатэатрам на адной з самых дарагіх вуліц краіны Бішопс-авеню, дом у прэстыжным раёне Хайгейт і вялікая кватэра ў Чэлсі былі арыштаваныя па запыце брытанскіх праваахоўных органаў вясной мінулага года. Тады ўлады паведамлялі, што нерухомасць звязана з палітычна заўважнай фігурай, але не называлі ні адрасоў, ні імёнаў.

Бі-бі-сі даведалася, што гэта за дамы і хто ў іх жыве, з адкрытых крыніц у выніку сумеснага расследавання з арганізацыямі Finance Uncovered і «Трансперэнсі Інтэрнэшнл». У аўторак суддзя Высокага суда Лондана дазволіла апублікаваць гэтую інфармацыю, не прыняўшы пярэчанняў уласнікаў.

Імі аказаліся Дарыга Назарбаева, спікерка сената Казахстана і дачка Нурсултана Назарбаева, і яе старэйшы сын Нуралі Аліеў з жонкай Аідай. Яны аспрэчваюць ў судзе арышт сваёй нерухомасці, набытай некалькі гадоў таму больш чым за 100 млн даляраў. Яе бягучы рынкавы кошт можа быць нашмат вышэйшы.

Арышт быў адным з першых актаў новай кампаніі, накіраванай на барацьбу з адмываннем сумніўных капіталаў праз куплю дамоў у Брытаніі. Інструмент гэтай барацьбы — ордар, які дазваляе канфіскаваць маёмасць, калі ўладальнік не дакажа, што яна нажыта сумленна.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пад ціскам мужа Святлана Ціханоўская адмяніла інтэрв'ю CNN і працягнула размову з беларусамі ў Нью-Ёрку15

Пад ціскам мужа Святлана Ціханоўская адмяніла інтэрв'ю CNN і працягнула размову з беларусамі ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

У затрыманага ў Польшчы таксіста-шпіёна знайшлі спіс беларусаў, за якімі ён меў заданне сачыць2

«Мінсктранс» аднаўляе рэйсы ў Польшчу і Германію3

У Мінску двое рабочых упалі з вышыні, адзін загінуў

Анжаліцы Борыс дазволілі наведаць Анджэя Пачобута ў наваполацкай калоніі12

Маркаў задумаўся пра стварэнне дзіцячага тэлеканала, але ёсць пытанні7

«Канапа за 6 тысяч ператварылася ў разваліну». Беларусы крытыкуюць якасць мэблі «Пінскдрэў»4

Памёр апошні з братоў Бельскіх, якія партызанілі ў Налібоцкай пушчы33

Групу берасцейцаў асудзілі за раздрабненне бізнэсу9

У Беларусі неўраджай яблыкаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад ціскам мужа Святлана Ціханоўская адмяніла інтэрв'ю CNN і працягнула размову з беларусамі ў Нью-Ёрку15

Пад ціскам мужа Святлана Ціханоўская адмяніла інтэрв'ю CNN і працягнула размову з беларусамі ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць