Жыхарку Полацка злавілі на хуткасці 190 км/г. Гэта яе 58‑е парушэнне
Жанчына разагнала свой Porsche Cayenne на трасе Мінск — Віцебск.

Фота: Onlner.by
Супрацоўнікі ДАІ спынілі жанчыну на тэрыторыі Лепельскага раёна. Аказалася, што раней яна 57 (!) разоў прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правіл дарожнага руху, у тым ліку за перавышэнне хуткасці.
У выніку ДАІ забрала ў яе правы на паўгода, паведаміла «Віцебскім весцям» пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Марына Берасцень.
Каментары