Каханне і сэкс88

Стваральнік саўндтрэку для World of Tanks адсвяткаваў у Мінску свой развод

Грандыёзнага вяселля ў кампазітара і прадзюсара Андрэя Клімкі не было. Але адсвяткаваць развод разам з былой жонкай ён вырашыў маштабна — з вядучым, дыджэямі і велізарным тортам-сэрцам.

Скрыншот відэа з сацсетак

Жонкай Андрэя Клімкі, які напісаў саўндтрэк да вядомай гульні World of Tanks, была беларуская блогерка Крысціна Герасімава. Яны пражылі ў шлюбе тры гады.

Пра тое, як рыхтаваліся да разводу, пара падрабязна распавядала ў сацсетках. Яны сцвярджалі, што жартаўлівы тон дапамагаў ім лепш пражываць стрэс. І казалі, што хочуць прадэманстраваць усім: спыненне шлюбу можа быць экалагічным.

Пачыналася ўсё як ва ўсіх: шмат месяцаў абдумвання рашэння, паход у ЗАГС ды падача заявы на развод. У Беларусі, нават калі і муж, і жонка хочуць развесціся, не маюць спрэчных пытанняў наконт сумеснай маёмасці і дзяцей, дзяржава ўсё роўна дае ім час на прымірэнне. Андрэй і Крысціна выбралі мінімальны тэрмін — месяц. Падачу заявы пара адсвяткавала сумесным абедам у рэстаране.

За адведзены месяц Андрэй па-сяброўску вучыў Крысціну вырашаць побытавыя пытанні — кшталту самастойна аплачваць камунальныя паслугі.

Крысціна жартавала, што маштабнае свята з нагоды разводу ёй неабходна, бо на вяселлі яна такога не атрымала. Сапраўды на відэа трохгадовай даўніны бачна, што цырымонія была даволі сціплая: жаніх і нявеста ў ЗАГС Ленінскага раёну прыйшлі ў паўсядзённым адзенні.

17 верасня пара вярнулася туды ж, каб паставіць подпісы з іншай нагоды. Адзеліся ўрачыста, Крысціна несла букет жоўтых кветак, а на выхадзе іх сустракаў музыка, які граў на акардэоне — шчаслівыя разведзеныя танчылі.

Для свята абралі шыкоўныя апартаменты ў цэнтры сталіцы, якія маюць выхад на дах. Гасцей забаўлялі вядучы і дыджэі. Музыку падабралі тэматычную — напрыклад, песню «Я поднимаю тост за своего бывшего» Люсі Чабоцінай.

Замест традыцыйнага для маладзёнаў каравая пара ела гіганцкі бургер. Не забыліся і пра фатографа, відэографа ды рылсмэйкера. Падарункі новаразведзеныя таксама атрымалі. А госці жартавалі, што не ведаюць, як праходзіць першая анты-шлюбная ноч.

У цесным коле сяброў былыя муж і жонка ўрачыста знялі пярсцёнкі і падзякавалі адно аднаму за сумеснае жыццё. А потым разам разрэзалі велізарны торт у форме сэрца і развялі ў розныя бакі яго палавінкі як сімвал таго, што каханне скончылася.

З беларускіх селебрыці раней свой развод гучна адзначалі оперная спявачка Маргарыта Ляўчук і прадзюсар Аляксандр Чахоўскі.

Каментары8

  • Странный мужик
    24.09.2025
    На свадьбу денег не было, на развод нашел...
  • Да уж
    24.09.2025
    По видосам там видно, что девушка пару раз чуть не заплакала. Так себе мероприятие
  • Ваш кэп
    24.09.2025
    Усё для пiяру

Цяпер чытаюць

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа24

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка на перамовах у Амане ўставіў такое слова, што перакладчыца на арабскую разгубілася7

У Лідзе пабраліся шлюбам 15‑гадовыя хлопец і дзяўчына. Самай маладой маме Гродзеншчыны таксама 155

Фрыдман: Трампа цалкам задаволіць аўтарытарны рэжым у Мінску, які працягне арыентавацца на Расію16

«У плане былі яшчэ некалькі краін». Маршрут Лукашэнкі складалі так, каб не надта біла па здароўі5

«У Заліве так прынята». Эйсмант апраўдалася, чаму Лукашэнка лётаў у Аман з сынамі12

«Хачу ствараць звышлюдзей». У Бельгіі 15‑гадовы вундэркінд абараніў ужо другую доктарскую дысертацыю па фізіцы7

«Госці хацелі сесці за сталом з канапамі, але гэта небяспечна». Мінскае кафэ пракаментавала скандал з дзяўчынкай з інваліднасцю4

Беларусам можна не плаціць па крэдытах, якія аформілі махляры. Вось у якіх выпадках

«Прэмія належыць усім беларусам, якія працягваюць змагацца». Ціханоўская ўзнагароджаная нямецкай прэміяй, якую атрымліваў Гавел12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа24

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць