Грамадства

Кудрын не выключае ўгоды «своп» з Беларуссю

«Мы павінны дадаткова вывучыць такі інструмент», — сказаў ён.

Расія не выключае магчымасці правядзення здзелкі своп з Беларуссю ў нацыянальных валютах, аналагічнай той, якая была праведзена паміж Беларуссю і Кітаем.
Аб гэтым заявіў сёння ў Мінску журналістам віцэ‑прэм’ер — міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын, адказваючы на пытанне аб магчымасцях прадастаўлення Расіяй яшчэ аднаго крэдыту Беларусі.

«Мы павінны дадаткова вывучыць такі інструмент. Не выключана, што мы будзем выкарыстоўваць яго ў адносінах з Беларуссю, але гэта патрабуе дадатковай прапрацоўкі», — сказаў Аляксей Кудрын.

Паводле яго слоў, у рамках плана сумесных дзеянняў Беларусі і Расіі па мінімізацыі наступстваў сусветнага фінансавага крызісу ёсць пункт па пашырэнню прымянення нацыянальных валют ва ўзаемных разліках. У красавіку бягучага года надыходзіць тэрмін прадастаўлення адпаведных прапаноў. Цяпер яны рыхтуюцца. «Думаю, што існуе больш багаты інструментарый па аказанню падтрымкі, акрамя аднаго такога інструмента, як крэдыт», — адзначыў Аляксей Кудрын.

Паводле слоў міністра фінансаў Беларусі Андрэя Харкаўца, «своп — гэта дастаткова новы інструмент для нас і для Кітаю». Такая ўгода была ажыццёўлена Беларуссю ўпершыню. «Магчыма, яшчэ не час аналізаваць эфект, які можа быць атрыманы ад яе, але тым не менш цікавасць да яе ёсць. Гэта сігнал, што падобныя інструменты могуць быць выкарыстаны і ў адносінах з Расіяй. Ва ўсялякім выпадку, беларускі бок будзе прапаноўваць такія варыянты», — сказаў Андрэй Харкавец.

Нагадаем, 11 сакавіка Нацыянальны банк Беларусі і Народны банк Кітая падпісалі пагадненне аб валютным свопе — гэта камбінацыя дзвюх процілеглых канверсійных здзелак на аднолькавую суму з рознымі датамі валюціравання. Сутнасць яе ў тым, што адначасова адбываецца купля і продаж замежнай валюты на аднолькавую суму з рознымі датамі пастаўкі. У рамках заключанага з Кітаем пагаднення будзе прадастаўлена 20 млрд. рэнмінбі і Br8 трлн. (амаль $3 млрд.).

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты27

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

Пад Мінскам хочуць пабудаваць царкву ў выглядзе велізарнага звона з цыбулінай10

У вадаёме мінскага парку знайшлі дзвюх чырванавухіх чарапах1

«Мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Волі2

Іран выставіў ЗША максімалісцкія патрабаванні для вяртання да перамоў — WSJ9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было21

У Ленінградскай вобласці адбылася масіраваная атака дронаў: пажары ў партах і калапс у Пулкаве5

У лабавым ДТЗ у Маладзечанскім раёне загінулі 25‑гадовая дзяўчына і яе 34‑гадовая пасажырка

Rzeczpospolita назвала ўмовы вызвалення Анджэя Пачобута1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты27

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць