Эканоміка

Брытанія вылучае £300 мільярдаў на падтрымку бізнэсу з-за каранавіруса

Брытанскі ўрад вырашыў вылучыць 330 млрд фунтаў стэрлінгаў на падтрымку бізнэсу, які пацярпеў ад успышкі каранавіруса, заявіў міністр фінансаў краіны Рышы Сунак. Гэтую суму называюць беспрэцэдэнтнай: яна складае каля 15% брытанскага ВУП і больш за траціну бюджэту каралеўства, піша BBC.

Па словах Сунака, дапамога такога маштабу была б неймавернай яшчэ некалькі тыдняў таму. Але каранавірус — гэта «надзвычайная сітуацыя і для грамадскага здароўя, і для эканомікі», а таму «ўрад будзе падтрымліваць любы бізнэс, і вялікі, і малы», запэўніў міністр.

Калі гэтых грошай не хопіць, урад, па словах Рышы Сунака, зможа вылучыць дадатковую фінансавую дапамогу.

«Любы прадпрымальнік, якому будуць патрэбныя грошы для аплаты арэнды, выплаты заробкаў і іншых выдаткаў, зможа атрымаць крэдыт на добрых умовах», — сказаў Рышы Сунак.

Урад рыхтуецца, у прыватнасці, падтрымаць авіякампаніі і аэрапорты, якія найбольш моцна пацярпелі ад увядзення ў розных краінах каранціну і закрыцця межаў.

Не менш моцна ад каранавіруса пацярпелі пабы, клубы і тэатры. Ім урад выдзеліць разавыя гранты ў памеры да £25 тыс., каб яны змаглі перажыць гэты няпросты час і не згалець.

Іншы малы бізнэс можа разлічваць на разавыя гранты ў памеры да £10 тыс.

Таксама чакаецца, што бізнэс на час будзе вызвалены ад выплаты муніцыпальнага падатку.

Домаўладальнікам, якія маюць фінансавыя цяжкасці, урад дазволіў тры месяцы не плаціць па іпатэчных крэдытах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Расія збіраецца суправаджаць у моры гандлёвыя судны пад сваімі сцягамі4

Джон Коўл прыехаў у Вільню і абмеркаваў Беларусь з літоўскай прэм'еркай5

Расія паскардзілася ў ЮНЕСКА на фільм, які атрымаў «Оскара». Кажуць, што не падумалі пра дзяцей12

Панчохі разладу: Mark Formelle зноў апынуўся ў цэнтры скандалу. Што на гэты раз здарылася?10

Расія пачала вясновы наступ на 100‑кіламетровым фронце. Украіна была гатовая8

У Барысаве паставілі дарожны знак, які збянтэжыў кіроўцаў5

Статкевіч расказаў, што ўжо месяц жыве без дакументаў

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі20

Як у Заслаўі мужчына кіруе дзіцячым садком2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць