«Мне страшна». Беларуску, якая мелася вылятаць з В'етнама, пакінулі на прымусовы каранцін
Беларуска Таццяна Івашэвіч, якая вядзе ў сваім інстаграме блог пра падарожжы, трапіла ў непрыемную сітуацыю ў В'етнаме ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса.
Яна знаходзіцца ў горадзе Ханой ужо некалькі дзён.
Урад В’етнама вырашыў жорстка змагацца з вірусам:
Машыны дыстанцыйна вымяраюць тэмпературу мінакоў, у горадзе вялікая колькасць вайскоўцаў, медыкі ў касцюмах хімабароны.
Таксама вас прымусяць усталяваць мабільны дадатак, які будзе адсочваць вашу геалакацыю.
Калі ваша тэмпература вышэйшая за 37,3, вас прымусова адвязуць у шпіталь.
Беларуска марыла хутчэй апынуцца дома, бо ў В'етнаме не адчувае сябе ў бяспецы.
Вылет самалёта Таццяны павінен быў адбыцца ў нядзелю, 22 сакавіка, у 08:55 раніцы.
Але ў пятніцу да беларускі ў нумар прыйшла менеджарка гатэля і сказала, што Таццяна больш не можа пакідаць свой пакой.
Яны атрымалі загад ад ўрада краіны і павінны ўтрымліваць на каранціне да 27 сакавіка, нягледзячы на тое што квіткі на самалёт на 22 сакавіка.
У суботу а 08:00 раніцы беларуска адправіла электронны ліст на пошту амбасады Беларусі ва В’етнаме.
Праз некалькі гадзін у нумар беларускі прыйшла менеджарка і сказала, што ў пакоі будуць праводзіць дэзынфекцыю, а ёй трэба здаць тэсты на вірус.
Пасля таго як Таццяна прайшла тэставанне, яе адвялі ў нумар і сказалі нікуды не выходзіць. Нагадалі, што ў гатэлі ўвесь час прысутнічае паліцыя.
«Мне дасюль ніхто нармальна не патлумачыў, чаму мяне наогул тэставалі і чаму я павінна тут знаходзіцца прымусова. На дадзены момант ніякіх захадаў для майго вызвалення дзяржава не прымае. Мне страшна», — піша беларуска.
Яна зможа выйсці з нумара гатэля ўвечары 27 сакавіка, але ўсе рэйсы з Ханоя адмененыя.
«У амбасадзе мне паведамілі, што будзе арганізавана эвакуацыя, прыкладна ў аўторак ці сераду. Невядома з якога горада. Адзінае, што вядома дакладна, — самалёт будзе толькі адзін і для ўсіх месца не хопіць», — піша Таццяна.
«Надзелі кайданкі і прывязалі да турніка. Галаву абматалі скотчам, у рот засунулі шапку». Блізкія вайскоўцаў у «ДНР» паскардзіліся на катаванні ў часці9
Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3
Беларусь і Аман увялі бязвізавы рэжым
У Магілёве госця абакрала гаспадара кватэры і ўцякла праз акно
«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3
Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў7
Трамп заявіў, што «ўзяць Кубу ў той ці іншай форме» — гэта «вялікі гонар»2
«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП8
На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2
«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана
Каментары