Грамадства1212

Беларусы пайшлі па тэлевізары ФОТЫ. Але менеджары сетак усё роўна расхваляваныя

Калі лічыць падзеі сакавіка 2020 года пачаткам крызісу, то ён разгортваецца па сцэнарыі папярэдніх: расце курс даляра — людзі кідаюцца ў абменнікі, даляраў няма — людзі бягуць па тэхніку, бо лічаць яе хоць якім укладаннем.

Такая сітуацыя ўжо пачала назірацца ў некаторых сетках, што прадаюць электроніку. 

Фатограф «Нашай Нівы» зайшла ў адну з мінскіх крамаў сеткі «Электрасіла»: там пакупнікі ўжо спустошылі цэлыя паліцы.

Лепш за ўсё бяруць танныя тэлевізары. 

Тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь» распаўсюдзіў відэа пустых паліц у адным з «Пятых элементаў».

Праўда, у іншай краме сеткі фатограф «Нашай Нівы» не заўважыла нейкага звышпопыту.

У прыватных размовах менеджары кажуць, што такі адкладзены попыт для іх крамы, хутчэй, негатыўны: «Бо калі ўсё разбяруць цяпер, то ў наступныя месяцы продажы сціхнуць. Гэтак бывала і раней, хвалюемся, ці не давядзецца тады скарачаць прадаўцоў». 

Прадаўцы дадаюць, што купляць тэхніку без пільнай патрэбы людзі пачалі з канца мінулага тыдня.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю11

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Манцэвіч, блогеры Казлоў і Вінаградаў, палітык Кучук. паплечнікі Аўтуховіча і Статкевіча. Хто яшчэ з палітвязняў вызваліўся сёння?2

Ціск Польшчы даў вынік: на свабоду масава выйшлі журналісты «Белсата». Але пакуль не Пачобут8

ФОТА з беларуска-літоўскай мяжы проста зараз. Найхутчэй, у кадры Мікола Статкевіч12

Вызвалілі палітвязня Яўгена Афнагеля3

«Падрабязнасцяў не ведаем». «Белавія» не папярэдзілі, што з кампаніі здымуць санкцыі1

На Запарожскім напрамку разбіўся ўкраінскі Су-27. Пілот загінуў1

Ці змогуць самалёты «Белавія» пасля зняцця санкцый ЗША зноў лётаць у Еўропу?11

Вызвалілі гродзенскага журналіста Паўла Мажэйку2

Вызвалены Зміцер Дашкевіч2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю11

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць