Грамадства2020

Галоўнага рэдактара Ej.by Сяргея Сацука выпусцілі з ізалятара

Са следчага ізалятара 4 красавіка быў вызвалены галоўны рэдактар Ej.by Сяргей Сацук. Яму па-ранейшаму інкрымінуюць атрыманне хабару.

Сацук распавёў «Нашай Ніве» пра затрыманне.

«Калі мяне затрымалі тады, 25 сакавіка, я ўвогуле спачатку не зразумеў, што адбываецца. Проста падыходзяць нейкія людзі, цягнуць за руку мяне кудысьці. Я падумаў спачатку, можа, закрануў нейкае аўто, пакуль паркаваўся? Але калі пачаў вырывацца, то яны паказалі мне «корачкі». Пасадзілі ў сваю машыну, павезлі. Пакуль ехаў у машыне, нічога не казалі», — згадвае Сацук. — 

Прывезлі ў ДФР. Там спыталі: «Разумееце за што вас затрымалі?» — «Не», — адказваю. Тлумачаць, маўляў, за тую гісторыю з хабарам.

Пасля я даў паказанні, мяне перавялі ў ізалятар. Машыну ў ізалятар я чакаў у Фрунзенскім РАУСе. Прыехала машына, мяне распранулі, сказалі прысесці, каб паглядзець, ці не схаваў што ў адным месцы. Пасля перавезлі ў СІЗА, там працэдуру паўтарылі. Аформілі, адвялі ў камеру. Перад камерай — зноў абшукалі».

На наступны дзень, кажа Сацук, яго павезлі да пракурора. Выбралі меру стрымання, адвезлі назад у СІЗА.

«Пасля мяне 10 дзён не дапытвалі. Проста сядзеў у адзіночнай камеры. Сядзеў адзін, бо была невялікая тэмпература, 37 з нечым, таму мяне змясцілі ў такі «каранцін», — кажа Сацук. — Сёння прыйшлі ўдзень, каля трэцяй гадзіны, завялі да следчага. Я сказаў, што даваць паказанні пагаджаюся. Следчы выслухаў, параіў мне, маўляў, трэба ўтрымлівацца пакуль што ад каментараў па справе, маўляў, дайце нам спакойна папрацаваць. Ну і адпусцілі.

Сам я лічу, што ўсё звязана з карупцыяй у Мінздароўя і маімі расследаваннямі.

Мне ж тады яшчэ пасля першай публікацыі званіў Малашка, сказаў: адзін артыкул сцярплю, пасля будуць прынятыя меры. Пасля наступных артыкулаў мне званіў міністр інфармацыі. Ну і затым усё ўсе ведаюць: сюжэт на БТ і гэтак далей.

Але чаму так доўга цягнулі, не затрымалі раней? Меркавалі, што я адумаюся. А я не стаў.

Праўда, матэрыялаў справы я не бачыў. Хто там, што там — не ведаю. Чым скончыцца таксама не ведаю. Не хачу ціснуць на следства, высоўваць версіі. Але думаю, што праўда ўсплыве. Віну я, натуральна, не прызнаў».

***

Нагадаем, супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта Дзяржкантролю затрымалі галоўнага рэдактара выдання «Ежедневник» Сяргея Сацука 25 сакавіка з падазрэнні ў атрыманні хабару.

Да яго ў грамадскім месцы падышлі людзі, якія прадставіліся супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю, папрасілі прад'явіць дакументы і затым павезлі з сабой. Вечарам стала вядома, што Сяргей затрыманы.

27 сакавіка супрацоўнікаў «Ежедневника» дапыталі ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў КДК, Сяргея Сацука перавялі ў СІЗА №1.

31 сакавіка Камітэт дзяржкантролю ў дачыненні да Сяргея Сацука пачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 430 (Атрыманне хабару) КК. На думку следства, Сацук атрымаў у якасці хабару за напісанне артыкула «на канкурэнтаў» 5 тысяч даляраў.

Чытайце таксама:

Праца экскаватаршчыкам, злівы сілавікоў, кватэрнае пытанне. Пяць фактаў пра арыштаванага Сяргея Сацука

«Мяне заказалі, канкрэтна і сур'ёзна». Сяргей Сацук прасіў апублікаваць гэты тэкст, калі яго затрымаюць

Каментары20

Цяпер чытаюць

Эканоміка Беларусі перастала расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька5

Эканоміка Беларусі перастала расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскаму генералу пасля ўкраінскай атакі ампутавалі руку і нагу8

У Германіі масава закрываюцца піваварні, бо моладзь больш не цікавіць алкаголь21

Навумчык: Трамп пацісне руку Бяляцкаму, каб гэта заўважыў Нобелеўскі камітэт13

«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве34

Апрануцца ў бабуліны фіранкі. Беларускі брэнд паказаў новую калекцыю5

У Мінску пакажуць метэарыт, які ўпаў на Беларусь у пачатку года

Абавязацельствы Расіі не нападаць на Еўропу і Украіну мусяць распаўсюджвацца і на Беларусь32

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!72

Зяленскі: Трэба спыніць агонь і працаваць над мірным пагадненнем. Канстытуцыя не дазваляе «гандляваць зямлёй» — здачы Данбаса не будзе12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканоміка Беларусі перастала расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька5

Эканоміка Беларусі перастала расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць