Меркаванні2121

«Суботнікі арганізаваць можам, а наладзіць навучальны працэс у нестандартных умовах?». Педагог заклікае Мінадукацыі ўнесці змены ў палажэнні аб атэстацыі

Фота з тэлеграм-канала «Мінск цяпер»

«Прачытаў адказ Ганне Севярынец ад намесніка міністра адукацыі — і, натуральна, раззлаваўся, — піша ў сябе ў фэйсбуку настаўнік астраноміі Ліцэя БДУ Віктар Малышчыц. — «Вы не так усё зразумелі, усё ў адпаведнасці з раздзелам 2, пунктам 6 Правілаў атэстацыі…» Вось толькі зварот быў зусім не аб гэтым. Усе гэтыя правілы і палажэнні ў нас трактуюцца так, што, калі вучань прапусціў чвэрць без паважлівай прычыны (а каранціну ў нас няма — то і прычыны няма), яму ставіцца 0 балаў і выводзіцца выніковая адзнака. То-бок, калі вы атрымалі тры «дзявяткі», а далей узмоцнена вучыліся дома ў ізаляцыі, то за год атрымаеце (9+9+9+0)/4=7 балаў. Нават калі можаце праз ноўтбук штодня быць на ўроку і выконваеце ўсе заданні ад настаўніка», — піша педагог.

«Я разумею аргументы, што калі не паставіш «н»-ку, а вучань патрапіць у гэты час пад машыну, то будзе адказваць школа. Але ж каранавірус паралізуе школы па ўсім свеце яшчэ з зімы, [а ў Беларусі] дзеці масава перасталі хадзіць у школы яшчэ месяц таму, — адзначае Малышчыц. — Што замінае вам сесці і хоць крыху папрацаваць? Унесці змены ў палажэнні аб атэстацыі, увесці хаця б юрыдычна паняцце «Дыстанцыйная адукацыя», узгадніць усе рашэнні з іншымі ведамствамі і органамі. Нешта не адпавядае кодэксу аб адукацыі? Дык давайце ўнясём змены! Зразумела, што сітуацыя нестандартная, зразумела, што давядзецца папрацаваць больш звычайнага — але ж вы не завуч малакамплектнай школы, вы — цэлае міністэрства, якое якраз для гэтага і створана!

Замест гэтага кожны дзень мы назіраем нейкія супярэчлівыя рухі. То дзеці могуць не ісці ў школы, то абавязаныя з 29 красавіка. То ўсім зарэгістравацца на серверы дыстанцыйнай адукацыі, то ў нас дыстанцыйная адукацыя ў Кодэксе не прапісаная.

Проста трэба прызнаць, што ў складаных сітуацыях ніхто прымаць новыя рашэнні няздольны. Што суботнікі мы арганізаваць можам, а вось наладзіць навучальны працэс у новых умовах — не. Што на праект «Электронная школа» патрацілі мільёны, але ў па-сапраўднаму электронным навучанні ён аніяк не можа дапамагчы», — наракае Віктар Малышчыц.

Чытайце таксама

Настаўнікі звяртаюцца да міністра Карпенкі: Пазбавіць атэстацыі дзяцей, якія навучаюцца дома — непедагагічна і не па-людску

Мінадукацыі: Тое, што Ганну Севярынец не звальняюць, дэманструе гуманізм улады

Каментары21

Цяпер чытаюць

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда20

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША пачалі збіраць першыя лятаючыя аўтамабілі2

Супрацоўнік Інстытута вывучэння вайны адрэдагаваў карту баявых дзеянняў. Нехта падняў на гэтым 1,3 мільёна даляраў3

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла11

«Белавія» правяла першы за амаль чатыры гады рэйс у Алматы. Гэта стала магчымым пасля зняцця амерыканскіх санкцый1

«Не такі ўжо ён белы і пухнаты». Кіраўнік цэнтра па ратаванні буслоў расказаў пра іх шмат цікавага8

Дзяржаўныя медыя не кажуць пра ахвяр выбуху ў Гомелі, каб не было негатыву ў дні УНС?4

У Італіі знайшлі тысячы слядоў дыназаўраў узростам у 210 мільёнаў гадоў9

У Гомелі дэмантуюць верхнія паверхі 10‑павярховага дома, які пацярпеў ад выбуху5

Лукашэнка выпадкова спаліў сваю шпаргалку з развагамі пра грошы «Байсола»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда20

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць