Улада11

Візіт у Мінск дэлегацыі Еўрапарламенту адменены

Еўрапарламент адмяніў візіт у Мінск дэлегацыі дэпутатаў, запланаваны на 6—8 красавіка.

Як паведаміў БелаПАН нідэрландскі еўрадэпутат, намеснік старшыні Партыі еўрапейскіх сацыялістаў Ян Марынус Віерсма,

беларускія ўлады не пагадзіліся з прапанаваным фарматам візіту.

Еўрапарламентарыі планавалі правесці шэраг сустрэч з чыноўнікамі, апазіцыяй і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, а таксама неафіцыйную сустрэчу з дэпутатамі беларускага парламента. Я.Віерсма зазначыў, што афіцыйная сустрэча з беларускімі калегамі была б "занадта паспешнай", бо парламенцкія выбары ў Беларусі ў верасні 2008 года Еўрапарламент прызнаў недэмакратычнымі.

Еўрадэпутат выказаў шкадаванне, што візіт адменены.
На мінулым тыдні ён звяртаўся ў пасольства Беларусі ў Бруселі з прапановай "перагледзець рашэнне і ўважліва вывучыць праграму візіту". Паводле слоў Я.Віерсмы, Еўрасаюз гатовы запрасіць прэзідэнта Беларусі на саміт у Прагу, у той час як беларускі ўрад адмаўляе ў візіце прадстаўнікам Еўрапарламента.

Разам з тым Я.Віерсма выказаўся за працяг еўрапейска-беларускага дыялогу. Паводле яго слоў, Еўрапарламент "не настолькі важны, каб з-за адмены візіту перарываць дыялог".

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

Усе навіны →
Усе навіны

Падлеткі стаяць у чарзе, каб зрабіць фота ля пад’езда на Нямізе — што там адбылося?5

«Прайшло роўна 15 хвілін». Беларус пад міжнароднай абаронай расказаў, як аформіў маме польскую візу без пасярэднікаў

25‑гадовая іспанка два гады змагалася за права на эўтаназію пасля групавога згвалтавання і інваліднасці. І ўрэшце перамагла15

У Нідэрландах, верагодна, знайшлі парэшткі д’Артаньяна. Што вядома

Найлепшая рэклама амерыканскай авіяцыі. Як амерыканскі знішчальнік ухіліўся ад іранскай ракеты ВІДЭА2

Ізраільскім ударам забіты камандуючы вайскова-марскімі сіламі КВІР2

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі11

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім19

У Мінску зацвіў першы цюльпан

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць