Грамадства3333

«Памерлых з прычыны пнеўманіі няма»: стаўбцоўская раёнка апублікавала ўласны матэрыял пра захворванні ў раёне

Фота Радыё Свабода

Стаўбцоўская афіцыйная газета «Прамень» апублікавала вялікі матэрыял за подпісам галоўнага рэдактара Нэлі Астрэйка, дзе спрабуе адказаць на публікацыі пра Стоўбцы ў інтэрнэце.

«Загалоўкі некаторых інтэрнэт-рэсурсаў нагадваюць зводкі з палёў Вялікай Айчыннай вайны. На якой канапе яны нараджаюцца і якіх серыялаў наглядзеліся іх аўтары, застаецца толькі здагадвацца, — пачынае галоўны рэдактар. — Яскравы прыклад невуцтва на гэтым тыдні дэманструе адзін з рэсурсаў прысталічнага рэгіёну: «Стоўбцы сталі новым эпіцэнтрам каранавіруса. Колькасць памерлых ужо перавысіла адзін дзясятак … Мясцовая бальніца перапоўненая, а койкамі заставілі нават сталовую…» Рабяты, вы сур'ёзна? Са смерцю і хваробай не жартуюць, але тут такое ўражанне, што піша школьнік, які ўяўляе сабе бальніцу як нешта сярэдняе паміж амерыканскім блокбастарам і сваёй жа школай. Няма ў шпіталях велізарных сталовых — ад слова зусім!»

Але зразумець рэальныя лічбы з матэрыяла складана.

«У бальніцы з першага дня паступлення пацыента з COVID-19 праводзіцца сартаванне з пнеўманіямі ў залежнасці ад цяжару стану чалавека: цяжкія, кіслародазалежныя, няцяжкія. Згодна з распрацаваным планам з улікам таго, што з 30 сакавіка па 13 красавіка ў бальніцу ішло актыўнае паступленне хворых з цяжкімі пнеўманіямі, для аказання аператыўнай дапамогі іх пачалі пераводзіць у іншыя раёны. Так, пацыенты са Стоўбцаў атрымліваюць дапамогу ў Капылі, Валожыне, Мар'інай Горцы, Салігорску і на абласным узроўні.

З 17 красавіка сітуацыя стабілізавалася. Зараз пнеўманіі актыўна выяўляюцца ў большасці выпадкаў у тых пацыентаў, якія ўжо знаходзяцца на бальнічным, часцей за ўсё пры паўторных аглядах.

Пераведзена з рэанімацыйнага аддзялення 8 пацыентаў. Знаходзяцца зараз на этапе падрыхтоўкі да выпіскі 14 пацыентаў з пнеўманіямі.

Памерлых з прычыны пнеўманіі ва УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» няма.

«Што тычыцца тэмы павышанай смяротнасці ў раёне, то вельмі раім канапным блогерам павывучаць статыстыку. Гэтаму, дарэчы, вучаць ва ўніверсітэтах — не выдаваць неправераную інфармацыю», — зазначае галоўны рэдактар.

«За перыяд са студзеня па сакавік 2019 года ў раёне было зарэгістравана 254 памерлых, а за гэты ж перыяд 2020 года - 241 памерлы. Высновы, як той казаў, рабіце самі…»

«Адзначым таксама, што з 1 красавіка ўжо 30 пацыентаў з пнеўманіямі скончылі лячэнне, за тыдзень закрыты 383 лісткі непрацаздольнасці па прычыне ВРВІ і вострага бранхіту».

«І ўлічваючы, што многія канапавыя блогеры тэлефануюць галоўурачу і пытаюцца: ці не ўцёк ўвесь медыцынскі персанал за мяжу, адказваем — не, не ўцёк. Бальніца працуе стабільна. Так, безумоўна, складана і цяжка. Вядома ж, ёсць пацверджаны COVID-19 і сярод медработнікаў, і ў пацыентаў. Але на сённяшні дзень усе адчуваюць сябе здавальняюча. Сродкамі абароны: касцюмамі, рэспіратарамі, маскамі, шчыткамі — медработнікі забяспечаны ў поўным аб'ёме», — сканчае матэрыял Нэлі Астрэйка.

У Стоўбцах шматлікія смерці ад пнеўманій і каранавіруса. Расказваюць сваякі 

У Стоўбцах памерла 71-гадовая жанчына: была «карона», але афіцыйная прычына смерці іншая 

Каментары33

Цяпер чытаюць

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадца прэм'ера Літвы: Беларусь адмовілася адкрываць эвакуацыйныя калідоры для літоўскіх фур6

Ад сёння Ryanair цалкам пераходзіць на лічбавыя пасадачныя талоны1

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

Ютуб выдаліў канал Аляксея Талая7

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай56

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ20

Міністр замежных спраў Літвы назваў умову, калі Вільня можа адкрыць мяжу з Беларуссю11

Па стане на раніцу серады 14‑гадовага Максіма Зяньковіча не знайшлі. Якія асноўныя версіі знікнення1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць