Грамадства11

У Беларусі заявілі пра завяршэнне дэмаркацыі мяжы з Украінай на сушы. У Кіеве адрэагавалі

Вынікі дэмаркацыйных работ павінна зацвердзіць сумесная дэмаркацыйная камісія, якая не працуе з 2022 года пасля таго, як Беларусь падтрымала ваеннае ўварванне Расіі ва Украіну, піша «Радыё Свабода».

Агароджа на мяжы Беларусі і Украіны. Ілюстрацыйнае фота

Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Канстанцін Моластаў заявіў пра завяршэнне дэмаркацыі мяжы з Украінай на сухапутным участку мяжы.

«Сур’ёзную ўвагу надаем працягу дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы на ўкраінскім участку. На сёння мы выканалі работы па дэмаркацыі на ўсім сухапутным участку. Застаўся толькі рачны ўчастак мяжы па рэках Дняпро і Сож», — працытавала Канстанціна Моластава дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Каментуючы гэту заяву, у Дзяржаўнай памежнай службе Украіны адзначылі, што Украіна з 2022 года не праводзіць работ «па вынясенні лініі дзяржаўнай мяжы на мясцовасць і ўсталяванні памежных знакаў на мяжы з Беларуссю».

«Прычына гэтага — развязаная Расіяй вайна і падтрымка яе Беларуссю, бо ўварванне ў нашу краіну адбывалася і з тэрыторыі Беларусі таксама. Я не выключаю, што Беларусь праводзіла нейкія дэмаркацыйныя работы, якія былі ўзгодненыя сумеснай украінска-беларускай дэмаркацыйнай камісіяй да 2022 года, згодна з сумеснай дамовай паміж краінамі аб дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы», — сказаў «Радыё Свабода» прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.

Прадстаўнік украінскай Дзяржаўнай памежнай службы падкрэсліў:

«Якія б работы ні праводзіла Беларусь, вынікі дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы павінна ўзгадніць Сумесная камісія, якая складае апісанне праходжання дзяржаўнай мяжы, дэмаркацыйную карту, пратаколы памежных знакаў, каталог каардынат памежных знакаў і заключны пратакол дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы. Далей вынікі работ павінны зацвярджаць адпаведна з унутраным заканадаўствам бакоў. Таму для таго, каб гэтае пытанне запрацавала паўнавартасна, найперш Беларусі неабходна спыніць падтрымліваць краіну-тэрарыстку Расію».

Андрэй Дземчанка таксама не выключыў, што беларускі бок цяпер хоча выдаць за факт тое, што са свайго боку ўсе работы выкананыя.

«Аднак яшчэ раз падкрэслю, што гэтыя работы ні пра што не гавораць, пакуль іх не зацвердзіць Сумесная дэмаркацыйная камісія», — дадаў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

Агульная працягласць беларуска-ўкраінскай мяжы складае 1084 кіламетры. Каб правесці дэмаркацыю з беларускага боку, патрэбна было ачысціць каля 760 кіламетраў прасек, усталяваць тры тысячы памежных знакаў, падрыхтаваць дэмаркацыйныя дакументы.

У траўні 2021 года ўкраінскі бок паведамляў, што на той момант 80% лініі дзяржаўнай мяжы перанеслі на мясцовасць і ўсталявалі больш як 1,5 тысячы памежных знакаў. Праз пандэмію каранавірусу гэтая дзейнасць запаволілася.

Каментары1

  • Ёсік
    12.11.2025
    Вось гэты ра...здзяйскі "потым, пазьней" Украіне вылез таксама бокам - адзіная краіна былога саўка, хто па сёняшні дзень не ўдакладніў межаў з суседзямі, асабліва з расеяй.

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Украінская дзяўчына ў 2022 годзе пачала вучыць беларускую мову, а цяпер вядзе беларускамоўны блог15

25 студзеня прэзідэнты збяруцца ў Вільні ўшанаваць памяць Кастуся Каліноўскага7

Беларуска павесіла кармушку для птушак за акном. Глядзіце, хто да яе прыляцеў7

У Беларусі хочуць істотна змяніць умовы лізінгу

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні33

На трохбаковай сустрэчы ў Абу-Дабі сёння будзе абмяркоўвацца пытанне тэрыторый

Праз некалькі дзён прыйдзе адліга

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»8

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць