У панядзелак, 11 мая, у Мінску прайшлі суды над затрыманымі актывістамі «Моладзевага блока» Данілам Лаўрэцкім і Лізай Пракопчык, якіх затрымалі 9 мая, піша «Вясна».

Лізу Пракопчык асудзілі на пяць сутак адміністрацыйнага арышту. Трое сутак яна ўжо адбыла.
Данілу Лаўрэцкага суд Савецкага раёна Мінска асудзіў на 13 сутак адміністрацыйнага арышту.
Супрацоўнікі міліцыі ў судзе Савецкага раёна затрымалі актывіста Пятра Маркелава. Ён затрыманы па арт. 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню).
Таксама 9 мая міліцыя затрымлівала актывістаў «Моладзевага блока» Міхася Варанцова і Вераніку Яновіч. Увечары іх адпусцілі.
Нагадаем, 8 мая «Моладзевы блок» зладзіў акцыю з труной падчас генеральнай рэпетыцыі парада. Міхась Варанцоў здымаў акцыю на відэакамеру, але не ўдзельнічаў у ёй. Актывісты праз сваю акцыю хацелі звярнуць увагу на небяспеку наведвання масавых імпрэз у Дзень Перамогі ў Мінску.
-
Іван Прус расказаў, як нажыўся на 200 даляраў, пасяліўшы кіназорку ва ўбітай кватэры каля звалкі ў Шабанах, абстаўленай рэчамі з яго інтэрната
-
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
-
Літоўскія памежнікі знайшлі на мяжы з Беларуссю партыю цыгарэт на 260 тысяч еўра
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары