Навука і тэхналогіі11

Навукоўцы знайшлі ген, які можа быць звязаны з рызыкай ускладненняў пры COVID-19

Даследчыкі з Вялікабрытаніі і ЗША вывучылі сувязь паміж «генам дэменцыі», высокай рызыкай заражэння каранавіруснай інфекцыяй і цяжкай формай COVID-19. Свае вынікі яны апублікавалі ў часопісе Journal of Gerontology, кароткія высновы ёсць на TheScientist, перадае TUT.BY.

Ген APOE ε4, які павышае рызыку развіцця хваробы Альцгеймера ў людзей, аказаўся таксама звязаны з COVID-19. Паводле нядаўняга даследавання, паліморфны алель APOE4 у два разы павышае верагоднасць развіцця цяжкай формы захворвання, выкліканага каранавірусам SARS-CoV-2.

Даследчыкі з Эксетэрскага ўніверсітэта выкарыстоўвалі генетычныя даныя і даныя пра здароўе добраахвотнікаў з брытанскага біябанка. З прыблізна 383 тысяч чалавек еўрапейскага паходжання, уключаных у даследаванне, больш за дзевяць тысяч былі носьбітамі дзвюх копій ε4 згаданага вышэй гена ApoE.

Затым навукоўцы супаставілі гэты спіс з людзьмі, у каго быў станоўчы вынік на COVID-19 у перыяд з 16 сакавіка па 26 красавіка, — мяркуецца, што большасць гэтых выпадкаў былі цяжкімі, паколькі тэставанне ў той час рабілі толькі ў сур'ёзных выпадках.

Аналіз паказаў, што гомазіготны генатып APOE4 ε4 быў звязаны з падвоенай рызыкай развіцця цяжкага ходу каранавіруснай інфекцыі ў параўнанні з людзьмі, у якіх была разнавіднасць гена пад назвай ε3.

Аднак вынікі можна трактаваць па-рознаму. З аднаго боку, тое, што ў людзей з дэменцыяй часцей развіваецца цяжкі COVID-19, сапраўды можа тлумачыцца асаблівасцямі іх генаў. Але з іншага — пакуль нельга скідаць з рахункаў і ўмовы ў дамах састарэлых. Ці ж, як лічыць Дэвід Керціс, ганаровы прафесар Інстытута генетыкі ўніверсітэцкага каледжа Лондана, дэменцыя сама па сабе грае ролю. Каб выключыць гэты фактар, трэба правесці даследаванне сярод больш маладых людзей.

Калі APOE4 уплывае на хаду SARS-CoV-2 інфекцыі, ён не будзе першым генам, які з'яўляецца важным фактарам. Варыянты ў гене ACE2, які кадзіруе бялок SARS-CoV-2, таксама былі звязаны з успрымальнасцю або сур'ёзнасцю працякання COVID-19 у папярэдніх даследаваннях.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП12

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін38

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

Мінская фатографка трапіла ў страшную аварыю на самакаце ў Дубаі. Яна праляжала ў коме 14 дзён11

Гэтыя львы — адзіныя ў свеце, якія палююць на марскую здабычу2

Аднапакаёўкі ў Мінску практычна дагналі па цане двухпакаёўкі2

Голда Мэір і самая правільная тактыка для малых народаў14

Ход ратушай. Студэнты прыдумалі шахматы з фігурамі ў выглядзе славутасцяў Беларусі3

Жонку Макрона запісалі пад мужчынскім імем у базе падатковай службы4

Германія перажывае самы зацяжны крызіс за пасляваенны час15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП12

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць