Грамадства55

БелТА выдаліла публікацыю са словамі дырэктара Інстытута сацыялогіі пра забарону анлайн-апытанняў у СМІ

Дырэктар Інстытуту сацыялёгіі НАН Генадзь Коршунаў запатрабаваў, каб дзяржаўнае агенцтва БелТА зьняла з сайта інфармацыю зь ягонымі заявамі, якіх ён «не гаварыў і не пісаў». У размове з карэспандэнтам «Свабоды» ён патлумачыў сваё стаўленьне да онлайн-апытаньняў, якія забаранілі праводзіць сродкам масавай інфармацыі.

Сёньня Генадзь Коршунаў апублікаваў пост у сваім фэйсбуку і запатрабаваў, каб БелТА выбачылася перад ім.

«Учора я, на жаль, быў на пахаваньні і выпаў з інфармацыйнага поля. Калі я ўключыў тэлефон, то быў зьбянтэжаны патокам інфармацыі, зьвязанай зь нібыта маім інтэрвію, што апублікавала БелТА. Афіцыйна заяўляю, што тэкст, падпісаны маім прозьвішчам, мною не пісаўся і не вымаўляўся», — напісаў Генадзь Коршунаў.

БелТА апублікавала ўчора матэрыялы круглага стала з удзелам экспэртаў Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў і сацыёлягаў.

Паводле агенцыі, Генадзь Коршунаў заявіў, што онлайн-апытаньні, якія зьявіліся ў інтэрнэце па тэме прэзыдэнцкіх выбараў, вельмі далёкія ад рэальнай сацыялёгіі.

«З аднаго боку, яны сапраўды нясуць усе прыкметы апытаньняў грамадзкай думкі і цалкам могуць быць да такіх аднесены. А з другога — уяўляюць сабой і навукова, і мэтадалягічна не абгрунтаваныя дасьледаваньні, якія, мякка кажучы, вельмі далёкія ад рэальнай сацыялёгіі», — сказаў, паводле БелТА, Генадзь Коршунаў.

«Але, тым ня менш, усе мы бачым, што вынікі гэтых апытаньняў грамадзкай думкі актыўна тыражуюцца ў СМІ (ужо і ў замежных), іх прыводзяць у сваіх заявах лідэры думак прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Такім чынам, гэтыя лічбы вэрыфікуюцца ў сьвядомасьці людзей. Папросту кажучы, грамадзкасьць уводзяць у зман адносна рэальнай сытуацыі. Бо гэтыя дасьледаваньні, паўтаруся, далёкія ад тэорыі і практыкі навукі сацыялёгіі. А тэма апытаньняў больш чым вострая, якая выклікае сур’ёзны грамадзкі рэзананс», — прывяла БелТА словы Коршунава.

Як далей гаворыцца ў публікацыі, у свой час у Беларусі тэма апытаньняў грамадзкай думкі стала прадметам заканадаўчага рэгуляваньня, і за парушэньні тут прадугледжана адказнасьць.

«Таму мы заклікаем арганізатараў онлайн-апытаньняў па тэматыцы прэзыдэнцкіх выбараў задумацца як наконт таго, ува што ў выніку выліваецца іх «сацыялёгія», так і наконт правамернасьці сваіх дзеяньняў», — працытавала дырэктара Інстытуту сацыялёгіі БелТА.

Атрымаць камэнтар у кіраўніцтва БелТА не ўдалося. Па абедзе гэтая публікацыя была ўжо недасяжная.

Аднак на сайце засталася публікацыя пра «круглы стол», у якой прыведзены выказваньні двух сацыёлягаў, у тым ліку Генадзя Коршунава, пра тое, чаму сацыёлягі з асьцярожнасьцю ўводзяць у практыку онлайн-апытаньні.

Генадзь Коршунаў сказаў карэспандэнту «Свабоды», што «адбылася накладка», ён прыняў прабачэньні ад БелТА.

«Тэкст заменены, мае словы прыведзены ў адпаведнасьць. Яны папрасілі прабачэньня, і ніякіх прэтэнзій да БелТА на гэты момант у мяне няма».

Паводле Генадзя Коршунава, адрозьненьні паміж той публікацыяй, якая цяпер недаступная, і той, якая ёсьць на сайце БелТА, істотныя.

«У гэтым пытаньні шмат што завязана на тэрміналёгіі. Для недасьведчанага «апытаньне грамадзкай думкі» ідзе як сынонім «сацыялягічнаму дасьледаваньню». Гэта ня так. І з навукова-мэтадычнага, і зь юрыдычнага пункту гледжаньня. Сёньня існуючая нарматыўная база ніякім чынам не рэгулюе сацыялягічныя дасьледаваньні. Сёньня заканадаўства рэгулюе апытаньні грамадзкай думкі. І вось такіх нюансаў, якія трэба ўлічваць і якія гранічна важныя тэрміналягічна, маса. І калі б у вас перад вачыма былі два тэксты — той, які быў, і той, які ёсьць, — там розьніца вялікая».

Як жа Генадзь Коршунаў ставіцца да інфармацыі, што СМІ цяпер забаронена праводзіць апытаньні сярод сваёй чытацкай аўдыторыі, у тым ліку адносна рэйтынгу патэнцыйных кандыдатаў?

«Гэтае пытаньне ўзьнікае рэгулярна падчас перадвыбарчых кампаній. З 2002 году існуе Камісія па апытаньнях грамадзкай думкі. Сэнс камісіі ў ацэнцы прафэсіяналізму арганізацый, якія прэтэндуюць на апытаньні грамадзкай думкі і іх публікацыю. Камісія нікому нічога ня можа забараніць, гэта кансультатыўны орган і дарадчы.

Гэта не маё рашэньне як дырэктара, у камісіі зьбіраецца 15 чалавек і рашэньне прымаецца калегіяльна. Што было ў гэтым выпадку? Тут пытаньне насамрэч вельмі складанае. Ёсьць заканадаўства і Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Там ёсьць артыкулы, прысьвечаныя апытаньням грамадзкай думкі. Камісія пры Акадэміі навук дае экспэртызу, яна нічога ня можа забараніць, гэта не ўваходзіць у яе кампэтэнцыю», — сказаў Коршунаў.

«Камісія ня можа вызначаць праваздольнасьць арганізацый — могуць яны нешта рабіць ці не. Мы працуем строга па законе. Паводле заканадаўства арганізацыі, якія хочуць праводзіць дасьледаваньні грамадзка-палітычнай сытуацыі і публікаваць вынікі, павінны прайсьці акрэдытацыю ў Камісіі па апытаньнях грамадзкай думкі пры НАН. Камісія робіць гэтую акрэдытацыю і адсочвае навуковы ўзровень, навуковую абгрунтаванасьць мэтодык (а ня зьвестак), па якіх дасьледаваньні праводзіліся. Усё астатняе не ўваходзіць у круг кампэтэнцыі камісіі».

«Прашу зразумець правільна: законы пішам ня мы. Мы законы выконваем. У заканадаўстве словазлучэньне «сацыялягічныя дасьледаваньні» адсутнічае. Там ёсьць словазлучэньне «апытаньні грамадзкай думкі». Тут ёсьць мэтадычны нюанс. Нюанс у тым, што дакладна не прапісана, што такое «апытаньне грамадзкай думкі».

З навуковага гледзішча тэарэтычна можна аднесьці онлайн-апытаньні, як гэта робяць на онлайн-пляцоўках, да дасьледаваньняў грамадзкай думкі. Гэта з аднаго боку. З другога боку, безумоўна, такога кшталту мерапрыемствы ня могуць прэтэндаваць на навуковасьць. І назваць іх сацыялягічнымі дасьледаваньнямі нельга. Калізія, разумееце? Камісія і Інстытут сацыялёгіі ня могуць трактаваць нормы закону. Мы можам выказаць сваю думку з навуковага гледзішча».

«У дзейным заканадаўстве ніякіх абмежаваньняў для таго, каб зьвярнуцца ў камісію па акрэдытацыю, няма. Зьбіраем дакумэнты, выконваем прапісаныя патрабаваньні, напрыклад адносна наяўнасьці сацыёлягаў, і калі ласка. За мінулыя гады ніякіх такіх зваротаў ад СМІ ў камісію не было».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў24

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост1

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю7

Сінгапур уводзіць абавязковае лупцаванне розгамі як пакаранне для анлайн-махляроў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў24

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць