Выбары-202033

Праваабаронцы патрабуюць спыніць ціск на ўдзельнікаў выбарчай кампаніі

Беларуская праваабарончая супольнасць выступіла з тэрміновай заявай.

«Выбарчая кампанія ўпершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі з самага свайго пачатку праходзіць у атмасферы страху, пагроз і запалохвання, ідуць затрыманні і арышты актывістаў ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты і простых выбаршчыкаў, якія ўдзельнічаюць у мірных пікетах па зборы подпісаў, — адзначаецца ў заяве. — Працягваецца палітычна матываваны крымінальны пераслед Сяргея Ціханоўскага, які збіраўся вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты, і шэрагу іншых грамадзян па справе, у якой улады звярнуліся да адкрытай правакацыі.

Раніцай 11 чэрвеня стала вядома аб тым, што Святлана Ціханоўская, якая вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты, папрасіла членаў сваёй ініцыятыўнай групы не праводзіць пікеты па зборы подпісаў у бліжэйшыя некалькі дзён з-за асцярогі працягу рэпрэсій у дачыненні да зборшчыкаў подпісаў.

У гэты ж дзень пачаліся ператрусы ў галаўным офісе «Белгазпрамбанка», кіраўніком якога цягам 20 гадоў быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты Віктар Бабарыка. Мы разглядаем гэтыя дзеянні як ціск на аднаго з прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта.

У такіх умовах нельга казаць аб правядзенні сумленных і справядлівых выбараў. Нагадваем, што ў адпаведнасці з Капенгагенскім дакументам АБСЕ, Рэспубліка Беларусь, як дзяржава-удзельніца Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, заявіла, што воля народа, выказваная свабодна і сумленна ў ходзе перыядычных і сапраўдных выбараў, з'яўляецца асновай улады і законнасці любога ўрада, і абавязалася паважаць права сваіх грамадзян прымаць удзел у кіраванні краінай непасрэдна або праз прадстаўнікоў, якія выбіраюцца імі свабодна ў ходзе сумленнага выбарчага працэсу».

Праваабаронцы заклікаюць улады Беларусі спыніць ціск і запалохванне людзей у сувязі з іх удзелам у выбарчай кампаніі і забяспечыць поўную рэалізацыю фундаментальных правоў і свабод чалавека — у тым ліку права на свабоду выказвання меркавання, права на мірныя сходы, права быць абраным на свабодных выбарах, права не падвяргацца адвольным затрыманням.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й13

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна вярнуцца ў дэкрэт, калі жанчына з яго выйшла?

Мінск у сераду вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі61

Павышэнне камуналкі перанеслі на 1 сакавіка4

Шуневіч: Першы сезон палявання на рысяў скончыўся поўным правалам11

Мерц паехаў на Блізкі Усход шукаць альтэрнатыву амерыканскаму газу2

Міністр заклікаў бухгалтарак да супраціву начальнікам3

«Рана» — «Позна» — «Чакайце» — «Запісу няма». Беларусы шалеюць ад дэфіцыту артадонтаў4

«Душыць проста за горла пачуццё несправядлівасці». У Маладзечне аграсядзібу тэрарызуе статак кароў7

Вальфовіч упэўнены, што савецкая вайсковая тэхніка ў Беларусі праслужыць яшчэ гадоў з 2014

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й13

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць