Грамадства44

«Няхай адменяць штрафы». У Брэсце актывісты сустрэліся з уладамі па «акумулятарным» рэферэндуме

5 ліпеня актывісты зноў абмеркавалі з уладамі пытанні правядзення мясцовага рэферэндуму пра лёс акумулятарнага завода. Праціўнікі праблемнай вытворчасці сустрэліся з чыноўнікамі Брэсцкага райвыканкама, піша tut.by.

Фота: Станіслаў Коршунаў, tut.by

Новая сустрэча па старой праблеме праходзіла па звыклым сцэнары. Актывісты сабраліся каля 12:00 на плошчы Леніна, дзе два з паловай гады яны штонядзелі кормяць галубоў у знак пратэсту супраць будаўніцтва прадпрыемства.

Як і ў мінулую нядзелю, АМАП выцесніў «акумулятаршчыкаў» з месца збору ў алею за помнікам Леніна. Тым, хто абураўся, міліцыянты тлумачылі, што на ўсе іх пытанні адкажуць у актавай зале гарвыканкама, дзе на 12:30 была прызначаная чарговая сустрэча аб рэферэндуме пра лёс акумулятарнага завода. У мінулую нядзелю актывісты абмяркоўвалі пытанні арганізацыі плебісцыту з гарадскімі ўладамі. У гэту — з раённымі.

У выніку на сустрэчу прыйшло каля 100 чалавек. У прэзідыуме сядзелі старшыня Брэсцкага райвыканкама Уладзімір Сянчук і яго намеснік Павел Валынец.

Першае пытанне, якое вынеслі на абмеркаванне, — геаграфія рэферэндуму. Калі з Брэстам усё зразумела — горад удзельнічае ў галасаванні цалкам — дык з раёнам ёсць нюансы. Праводзіць рэферэндум на тэрыторыі ўсіх сельсаветаў адмовіліся. Удзельнікі сустрэчы прыйшлі да меркавання, што ёсць толькі два варыянты. Першы — правесці мясцовы плебісцыт у Брэсце і Тэльмінскім сельсавеце, які знаходзіцца побач з акумулятарным заводам. Другі — падключыць да галасавання акрамя абласнога цэнтра ўсе населеныя пункты, якія трапляюць у 10-кіламетровую зону вакол прадпрыемства. Гэта чатыры сельсавета: Тэльмінскі, Чарнінскі, Радваніцкі і Мухавецкі.

Таксама старшыня райвыканкама нагадаў, што раней праціўнікі акумулятарнага завода ўжо спрабавалі ініцыяваць правядзенне мясцовага рэферэндуму. Іх ініцыятыўную групу ўлады нават не зарэгістравалі.

— У правядзенні рэферэндуму было адмоўлена, паколькі забарона любой дзейнасці, звязанай з будаўніцтвам і эксплуатацыяй завода па вытворчасці акумулятарных батарэй, не ўваходзіць у кампетэнцыю ні раённага Савета дэпутатаў, ні раённага выканаўчага камітэта. Гэта першае. А другое — гэтае пытанне ўжо ўрэгуляванае заканадаўствам Беларусі, бо будаўніцтва завода ўвайшло ў пяцігадовую інвестыцыйную праграму будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, якая зацверджаная прэзідэнтам. Але цяпер, у сувязі з тым, што ёсць даручэнне прэзідэнта правесці рэферэндум, у нас гэтая магчымасць (правесці рэферэндум. — TUT.BY) з'явілася, — патлумачыў Уладзімір Сянчук.

Актывісты нагадалі пра сваё патрабаванне правесці да рэферэндуму грамадскія абмеркаванні справаздачы аб уздзеянні акумулятарнага завода на навакольнае асяроддзе.

— Як можна праводзіць рэферэндум, калі завод небяспечны? Трэба даказаць, што ён бяспечны, тады будзем праводзіць рэферэндум. Усё проста, — падкрэсліў актывіст Віталь Казак.

Старшыня райвыканкама ў адказ паабяцаў, што сустрэнецца з новымі ўласнікамі акумулятарнага завода і прапануе ім заняцца гэтым пытаннем.

Уладзімір Сянчук таксама адзначыў, што ніхто не хоча, каб на тэрыторыі раёна працавала шкодная вытворчасць.

Праціўнікі завода таксама запатрабавалі скасаваць шматлікія штрафы, якія атрымалі актывісты за акцыі пратэсту супраць прадпрыемства. Гаворка ідзе пра дзесяткі тысяч рублёў.

— Штрафы, якія нам давалі, неабгрунтаваныя. Гэта былі форс-мажорныя абставіны, калі нам трэба было абараніць інтарэсы сваёй сям'і, свайго горада, сваёй краіны. Нават такой цаной: ІЧУ, штрафы. Хай хутчэй нам вернуць грошы, якія мы заплацілі, і скасуюць тыя штрафы, якія былі прызначаныя, — выступіў Віталь Казак.

— Вы прызнаеце незаконнымі арышты людзей, якія змагаліся і атрымалі па 15 сутак? Вы прызнаеце як улада, што гэта незаконна было? — спыталі з залы.

— Гэта не зусім да мяне пытанне, — адказаў Уладзімір Сянчук.

Сустрэча працягвалася паўтары гадзіны. Па яе выніках у найбліжэйшы час з ліку актывістаў будзе сфарміравана ініцыятыўная група па правядзенні мясцовага рэферэндуму. Пасля гэтага бакі пяройдуць ад абмеркаванняў да канкрэтных дзеянняў. Удзельнікі сустрэчы таксама дамовіліся, што падрыхтоўка да мясцовага плебісцыту будзе ісці паралельна з вырашэннем пытання аб новых грамадскіх абмеркаваннях.

Каментары4

Цяпер чытаюць

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады ратавальнік з Асіповічаў стаў Бульбашом і загінуў на вайне за Расію26

Чым страшнейшая кладзешся спаць, тым прыгажэйшая прачынаешся: модніцы апантаныя экстрэмальным начным доглядам4

Бацькам загінулай Веры даслалі з М'янмы дзіўную даведку аб яе крэмацыі3

Еўропа і Украіна распрацоўваюць план па завяршэнні вайны з 12 пунктаў6

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка120

«Гуляць нельга!!!» У краме цацак «Палессе» настойліва просяць нічога не чапаць18

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе2

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць