Грамадства11

Скаргу Ежы Грыгенчы з Гродна абласны суд не задаволіў — яго пасадзяць на дзесяць сутак, але пазней

Ежы Грыгенча, hrodna.life

Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Ежы Грыгенчы на рашэнне суда Ленінскага раёна, які прысудзіў яму дзесяць сутак арышту за ўдзел у «Ланцугу салідарнасці»паведамляе hrodna.life.

13 ліпеня суддзя Ларыса Барэль прысудзіла Ежы Грыгенчу 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве ў Гродне. Пад арышт Грыгенчу дагэтуль не ўзялі, спасылаючыся на адсутнасць дакументаў.

Скаргу 20 ліпеня ў Гродзенскім абласным судзе разглядаў суддзя Валерый Раманоўскі. Ён зачытаў асноўныя пункты скаргі, выслухаў дапаўненні Грыгенчы, які даводзіў, што яго судзілі па «фальшывым» пратаколе, які нікім з міліцыянтаў не падпісаны. Раманоўскі не задаволіў скаргу.

Гродзенскія праваабаронцы перакананыя, што справа Грыгенчы мае характар палітычнага пераследу. А адбываць арышт Грыгенчу не бяруць зараз, бо хочуць яго пасадзіць на дзесяць сутак падчас папярэдняга галасавання і ў дзень выбараў. «Гэта робіцца для таго, каб пазбавіць Грыгенчу як актыўнага выкрывальніка парушэнняў выбарчага заканадаўства магчымасці весці назіранне за працэсам галасавання», — паведамілі яны.

У Гродне 19 чэрвеня, а 19:00 пачалася акцыя салідарнасці са зняволенымі. Людзі расцягнуліся ланцугом ад Дома Мураўёва на Савецкай плошчы да філармоніі. Машыны, што праязджалі міма, актыўна сігналілі. Агулам ў ланцугу стаяла блізу 600 чалавек, затрымалі і ўжо вызвалілі аднаго чалавека.

Ежы Грыгенча — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сябра ініцыятыўнай групы Ганны Канапацкай. У 2019 годзе за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт.23.34) яго судзілі за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй, у 2017 — за ўдзел у Маршах недармаедаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі7

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію3

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне6

А можа лізаць ледзяшы ўсё ж карысна?

Ryanair заклікаў пасажыраў не лётаць у джынсах9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі7

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць