Грамадства7777

Стоп-фэйк. БелТА публікуе допісы беларусаў, абураных Ціханоўскай. Але гэта мёртвыя акаўнты

«Беларусы ў сацыяльных сетках адрэагавалі на адкрытую няпраўду, заяўленую на ўсю краіну падчас тэлевыступаў кандыдатаў у прэзідэнты», — адзначае інфармацыйнае агенцтва БелТА. У якасці пацверджання прыводзяцца шэсць меркаванняў са спасылкай на акаўнты працытаваных людзей. Што за неабыякавыя грамадзяне?

Алена Міронава: «Мяне проста затрэсла, калі ўчора кандыдат у прэзідэнты распавядала з экрана пра нібыта бедных медыкаў, у якіх не было ні масак, ні ахоўных касцюмаў. Маўляў, голымі рукамі з каранавірусам. Ну няпраўда ж!».

Гэтая жыхарка Гродна раней не напісала ніводнага допісу. Гэта першае яе меркаванне.

Віка Любамірава: «Які транзіт улады? Якія новыя выбары? Якое захаванне стабільнасці ў краіне? Прасцей тады адразу здаць незалежнасць, каб, як гаворыцца, доўга не мучацца».

21-гадовая мінчанка за некалькі гадоў выклала тры дзясяткі фотаздымкаў, але ніколі не пісала допісы хоць на якую тэму.

Васіль Ігнатовіч: «Паслухаеш кандыдатаў, атрымліваецца ўсё дрэнна, і ніхто нічога не робіць, ды проста трэба цікавіцца чымсьці далей за свой уласны нос!».

Мінчук з фэйкавай аватаркай спецыяльна зарэгістраваўся, каб напісаць гэты адзіны допіс.

Святлана Язерская: «Нешта кандыдаты ў прэзідэнты забыліся ці не ведалі, якая дапамога аказваецца ў барацьбе з каранавірусам».

У гэтым акаўнце ёсць з дзясятак перапошчаных спасылак, але ўпершыню Святлана з пустой аватаркай вырашыла выказаць уласнае меркаванне — і адразу трапіла на БелТА.

Аксана Раманенка: «Некаторыя хочуць сабе зрабіць касу: «медыкам не хапала масак…». Добра хоць у мінулым часе! Таму што вырашылі гэтую праблему за вельмі кароткі час. І вырашылі яе ўсе разам: улада, людзі, грамадскія арганізацыі».

Гэты акаўнт быў створаны месяц таму. У яго актыве тры допісы ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі і супраць яго апанентаў.

Наталля Мельнікава: «Учора, слухаючы выступ кандыдатаў у прэзідэнты, я была здзіўленая інфармацыяй пра нібыта бяздзейнасць наймальнікаў і прафсаюзаў у пытанні барацьбы з пандэміяй. Шчыра кажучы, мне стала крыўдна».

Гэтая жанчына з Рэчыцы напісала свой другі асэнсаваны допіс — перад тым толькі павіншавала краіну з 3 Ліпеня.

Каментары77

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Усе навіны →
Усе навіны

«Селядзец пад шубай» з чырвонай ікрой ад пафаснага рэстарана расчараваў пакупнікоў3

Кватэры ў Мінску сталі часцей купляць замежнікі. А старое жыллё без рамонту не цікавае нават іншагароднім

«Шаптуна Пуціна Лукашэнку падвялі ці то «старэйшыя браты», ці то ўласная інтуіцыя»1

Трамп зладзіў раскошную навагоднюю вечарыну і пажадаў «міру на Зямлі»6

Чалы дае прагноз на 2026 год9

Ціханоўская расказала пра першую сустрэчу з Калеснікавай7

Севярынец расказаў пра першую сустрэчу з сям'ёй пасля вызвалення2

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць