Праграма Ціханоўскай: Стварэнне Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай выкладання ў якасці асноўнай

Фота Надзеі Бужан
Святлана Ціханоўская апублікавала сёння сваю перадвыбарчую праграму.
Безумоўна, Святлана дэкларуе сябе як пераходны прэзідэнт і абяцае цягам шасці месяцаў правесці перавыбары.
Аднак у праграме змешчаны таксама погляд на эканоміку, медыцыну, пенсійнае пытанне, а таксама разглядае пытанні адукацыі.
Сярод іншага Святлана Ціханоўская заяўляе, што ў выпадку абрання яе прэзідэнтам будзе развіццё адукацыі на беларускай мове, а таксама будзе заснаваны Нацыянальны ўніверсітэт з беларускай мовай выкладання ў якасці асноўнай.
Святлана абяцае самастойнасць універсітэтаў, прыхільнасць да Балонскага працэсу, выбарнасць рэктараў.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары