Улада11

Лукашэнка пра візіт Хаўера Саланы ў Мінск: Вельмі мне спадабаўся гэты старэча

Украінскі журналіст Дзмітрый Гардон запытаўся ў Аляксандра Лукашэнкі, ці праўда тое, што Пуцін прапаноўваў 2 мільярды даляраў за тое, што ён (Лукашэнка) прызнае Абхазію і Паўднёвую Асецію расійскімі тэрыторыямі.

«Ніколі пра гэта не было гаворкі, — адказаў Лукашэнка. — Цана пытання была куды вышэйшая. У мяне ніколі не было пытання наконт Абхазіі і Асеціі, нягледзячы на тое, што я прыхільнік цэласнасці тэрыторыі любой краіны, у тым ліку Грузіі. Калі заваруха гэта пачалася, і ўсе ў СНД дрыжэлі… Казахстан вельмі баяўся, што прызнаем Паўднёвую Асецію. Нядобры факт, адарвалі ад Грузіі, колькі там той Паўднёвай Асеціі? 30 тысяч? (…) Калі гэта адбылося, нямое пытанне павісла ў паветры. І ўсе чакалі, што Беларусь прызнае… А я ніколі не надаваў гэтаму значэння. Трэба саюзніка падтрымаць, можам падтрымаць. А потым НАТАўцы нас у гэтае пытанне акунулі.

Прыехаў Хаўер Салана, памятаеце, быў такі кіраўнік НАТА? [у лютым 2010 года, у той час Салана быў Вярхоўным прадстаўніком па пытаннях агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі ЕС, генеральным сакратаром Рады ЕС, кіраўніком НАТА Салана быў у 1995—1999 гг. -- НН].

«Вельмі спадабаўся гэты старэча, — адзначыў Лукашэнка. — Ён мне наўпрост кажа: у нас ёсць да вас просьба. Я думаю, якая?

Гэта ж НАТА. А ён: вы ж не думаеце, што мы зусім ворагі. Мы б не хацелі, каб вы прызнавалі Паўднёвую Асецію. Пачаў расказваць, што адбылося і г.д, што гэта Грузія і ўсё такое. Я кажу: «Я разумею, але чаму вы мяне пра гэта просіце?» А ён адказвае: «Калі вы прызнаеце, то наступіць парад прызнанняў, за вамі пойдуць другія. Я кажу: больш чым дзіўная пазіцыя, але ладна…»

«А мы былі да гэтага гатовыя. Я кажу: «Хаўер, а што нам будзе за гэта?». Ён быў да гэтага гатовы. Дастае нататнік і пачынае пералічваць. Беларусь будзе адразу адключана ад разлікаў па SWIFT.. Ён не абяцаў, што санкцыі здымуць, ён пералічыў, што адбудзецца дадаткова».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?23

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак: Трэба адмяняць да ядрэні фені ўсялякія выбары52

Беларускі дызайнер прадае звычайны камень з Нарачы за $20001

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі9

Колькі сяброў можа быць у чалавека ў эпоху сацсетак? Навуковец падлічыў4

«Раней Марзалюк выступаў у калоніі, што экстрэмісты — ворагі народу. А апошні раз — што трэба ўмець дараваць»10

11‑гадовую школьніцу з Брэста збілі за парушэнне правілаў гульні2

Ізраіль і ХАМАС падпісалі дамоўленасці ў межах першага этапу мірнага плана

Верашчака — польская страва і польскае слова. Бондараўцы ў захапленні ад чарговага «доказу» неіснавання беларускай культуры21

Былы палітвязень Шафарэнка: Не чапаць нашых родных — адна з умоў угоды з амерыканцамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?23

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць