Грамадства1212

Расійскія СМІ сцвярджаюць, што білеты 33 баевікам купілі ва Украіне. Беларускі СК: Інфармацыі няма

Скрыншот з запісу камер відэаназірання. 33 баевікі засяляюцца ў Беларусі

Расійская «Комсомольская правда» сёння апублікавала расследаванне пра 33 баевікоў, якіх затрымалі ў Беларусі 29 чэрвеня.

Матэрыял «Комсомолкі» падхапілі ўсе расійскія СМІ.

У расследаванні сцвярджаецца, што за аперацыяй стаялі ўкраінскія спецслужбы, а мэтай аперацыі было сутыкнуць Беларусь з Расіяй. 

У падмацаванне сваёй версіі выданне прыводзіць адказ прадстаўніка «Турэцкіх авіяліній» у Маскве, што набыццё білетаў на рэйс Мінск — Стамбул для групы ажыццяўлялася «праз аўтарызаванае агенцтва, зарэгістраванае на тэрыторыі Украіны». Прыводзяцца — праўда, без пацвярджальных дакументаў — і назвы ўкраінскіх турфірмаў, якія нібыта куплялі білеты групе.

«Наша Ніва» не змагла звязацца з расійскім прадстаўніцтвам «Турэцкіх авіяліній», каб даведацца, ці адказ праўдзівы.

Мы звязаліся з прадстаўніком Следчага камітэта Беларусі, каб даведацца, ці супадае інфармацыя расійскай «Комсомольской правды» са звесткамі беларускага следства. «Тая інфармацыя, якая была ў Следчага камітэта, яна і ёсць на сёння. Ніякай іншай інфармацыі для СМІ ў нас пакуль няма», — адказаў Сяргей Кабаковіч, прадстаўнік СК.

Пад Мінскам 29 ліпеня затрымалі 32 баевікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі

СК пра расійскіх баевікоў: Яны не збіраліся ляцець у Стамбул

Каментары12

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць