Улада44

Падлеткавая жорсткасць і дарослая мяккасць

У Краснаполлі, што на Магілёўшчыне, дачка міліцыянта з сяброўкай збілі малодшую на год школьніцу. Маці збітай звярнулася да журналістаў, бо кажа, што не можа дабіцца праўды ў міліцыі ды пракуратуры.

У Краснаполлі, што на Магілёўшчыне, дачка міліцыянта з сяброўкай збілі малодшую на год школьніцу. Маці збітай звярнулася да журналістаў, бо кажа, што не можа дабіцца праўды ў міліцыі ды пракуратуры.

«Люда і праз некалькі месяцаў пасля таго млела, скардзілася, што не адчувае ног, дагэтуль часта хвалюецца, кепска спіць», — амаль не плача маці дзяўчынкі Юлія Ганчар. У бальніцы з траўмамі галавы дзяўчынка праляжала 23 дні.

Увечары 14 лістапада 2008 г. у гарадскім парку ў Краснаполлі да 14‑гадовай Люды Ганчар з яе сяброўкай прычапіўся малодшы школьнік: кінуў граззю, абмацюкаў. Атрымаўшы адпор, прыгразіў патэлефанаваць сяброўцы. І патэлефанаваў. Пасярод парку дзяўчат спынілі Марыя Р. ды Настасся С.

Далей паміж дзяўчатамі, як напісана ў пратаколах, «на глебе непрыязных адносінаў адбылася канфліктная сітуацыя», у выніку якой Людміле «былі прычыненыя цялесныя пашкоджанні ў выглядзе драпінаў твару і кровападцёкаў на валасістай частцы галавы злева».

Судова‑медыцынская экспертыза аднесла гэтыя пашкоджанні да катэгорыі лёгкіх. Па словах жа Люды і яе сяброўкі, Марыя спрабавала выціснуць ёй вочы пальцамі, а Настасся падрапала дзяўчынцы твар. Пацярпелая потым сказала, што абедзве нападніцы былі п’яныя.
Гэта пацвердзіць назаўтра Насця, якая прыйдзе разам з маці да Ганчароў выбачацца, а таксама сведкі. Але на экспертызу дзяўчат так і не адвезлі.

Пасля збіцця Люда страціла прытомнасць, яе адвезлі ў бальніцу, а адтуль — у міліцыю. У РАУСе маці і дачку развялі па розных кабінетах. Пакуль Юлія Аляксееўна размаўляла з участковым інспектарам, яе дачку агледзеў медэксперт. Паводле закону (арт. 10.19 КаАП РБ), такая экспертыза праводзіцца толькі з пісьмовай згоды пацярпелага альбо яго бацькоў, калі пацярпелы — непаўналетні. Ю.Ганчар сцвярджае, што такой згоды не давала і паперы не падпісвала. Пасля візіту ў РАУС Людзе стала кепска, але, па словах маці, педыятр бальніцы адмовіўся яе шпіталізаваць.

Юлія Ганчар гаворыць, што пазней яе з дачкой некалькі разоў палохалі расправай: тэлефанавалі на мабільны, у палату да дачкі прыходзілі яе крыўдзіцелькі, а ёй асабіста ў прысутнасці яе старэйшай дачкі Вольгі намеснік начальніка Краснапольскага РАУС Драчоў нібыта пагражаў расправай за зварот у пракуратуру.
Жанчына неаднаразова звярталася ў праваахоўныя органы, пісала скаргі на імя генпракурора. «Я дабіваюся, каб была распачатая крымінальная справа. Дачка правяла ў бальніцы 23 дні, яна дагэтуль не можа прыйсці ў сябе», — тлумачыць сваю пазіцыю маці Люды і звяртае ўвагу на недакладнасці ў працы праваахоўнікаў. Так, у раённай пракуратуры яе запэўнілі, што ў дачыненні дзяўчат заведзеныя адміністрацыйныя справы, а адпаведныя адміністрацыйныя пратаколы нібыта былі накіраваныя ў суд (ліст ад 5 снежня 2008 г. за подпісам пракурора раёну Зоі Аляксюцінай). Аднак з вызначэння суддзі Краснапольскага раёну ад 8 студзеня 2009 г. вынікае, што гэтыя пратаколы ў суд не паступалі.

«Міліцыянер камусьці пагражаў? Не можа гэтага быць! — здзівіліся ў Краснапольскім РАУС. — Камісія праводзіла праверку паводле заявы Юліі Ганчар, але факт пагрозаў не пацвердзіўся».

Раённы пракурор Зоя Аляксюціна паведаміла, што ў мінулым месяцы пастановай пракуратуры справа Людмілы Ганчар была спыненая за адсутнасцю доказаў злачынства. «Мы атрымалі ад Юліі Ганчар 11 скаргаў, у асноўным яна скардзілася на няпоўнае, на яе думку, расследаванне акалічнасцяў збіцця яе дачкі», — распавяла пракурор. Паводле яе словаў, была праведзеная камісійная судмедэкспертыза, якая выявіла, што пагаршэнне здароўя Людмілы, на якое ўказвала яе маці, з’яўляецца не наступствам інцыдэнту. «У дзяўчынкі абвастрылася захворванне, якое ў яе выявілі яшчэ тры гады таму», — патлумачыла пракурор.

«Гэта вельмі непрыгожая гісторыя, — перажывае галоўная доктарка Краснапольскай цэнтральнай раённай бальніцы Галіна Марозава.
— У нас тут была праверка, прыязджалі адусюль: з раённай пракуратуры, з абласной. Але парушэнняў з боку медыкаў не выявілі. Юлія Ганчар хацела атрымаць ад нашага хірурга заключэнне, выдаць якое мае права толькі судмедэксперт», — патлумачыла спадарыня Галіна.

Юлія Ганчар не пагадзілася з высновамі міліцыі і пракуратуры.
Яна падазрае праваахоўныя органы ў бяздзейнасці і перавышэнні службовых паўнамоцтваў, а таксама незаконным вызваленні вінаватых ад крымінальнай адказнасці. І таму жанчына звярнулася да прэсы.

Сямён Печанко

Каментары4

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных24

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

«Надакучылі сустрэчы дзеля сустрэч». Трамп расчараваўся і ў Пуціне, і ў Зяленскім26

Кіраўнік стаўбцоўскай вертыкалі сабраў мясцовых бізнэсменаў на беразе Нёмана і прачытаў ім ідэалагічную лекцыю7

Зяленскі гатовы правесці рэферэндум па будучыні Данбаса10

У Беларусі выпусцілі ружовы сыр з водарам прасека4

«За мой кошт каталі незразумела каго». Беларуска заўважыла, што з яе польскай карты спісваюцца грошы за чужыя паездкі ў таксі па Тбілісі4

МАК зняў забарону на арганізацыю міжнародных спаборніцтваў у Беларусі10

Чатыры кампаніі з беларускімі каранямі здолелі прабіцца ў топ-2000 найбуйнейшых бізнэсаў Польшчы

Перакладчыца ў Еўрапарламенце плакала, перакладаючы расказ 11‑гадовага ўкраінскага хлопчыка ВІДЭА9

«Мадура застаўся зусім адзін». Ці прыйдуць на дапамогу Венесуэле яе шматгадовыя саюзнікі?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных24

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць