У беларускіх крамах зноў з'явіўся ружовы сыр «Чайная ружа». Гурманы памятаюць яго па ранейшых пастаўках, але пасля ён на пэўны час знік з продажу. Цяпер вытворца вярнуў гэты прадукт, але ў абмежаванай святочнай партыі і ў абноўленым варыянце, піша Tochka.by.

Брэнд «Белавежскія сыры» паведаміў, што надаў сыру яркі ружовы колер дзякуючы сублімаваным ягадам. Па словах вытворцы, смак спалучае лёгкую малінавую кіслінку і водар італьянскага прасека, хоць самога алкаголю ў складзе няма.
Набыць гэты сыр можна ў буйных беларускіх сетках — «Кароне», «Гіпа» і «Санта». Яго таксама прадаюць у інтэрнэт-краме «Е-дастаўка», дзе 200‑грамовая ўпакоўка каштуе каля 6,7 рубля.
Вытворца адзначае, што сыр задуманы як незвычайны і эфектны прадукт, які мусіць радаваць пакупнікоў і ствараць адчуванне раскошы.
Каментары