МАК зняў забарону на арганізацыю міжнародных спаборніцтваў у Беларусі
На сваім пасяджэнні 11 снежня Міжнародны алімпійскі камітэт вырашыў зняць забарону на правядзенне міжнародных спаборніцтваў у Беларусі. Пры гэтым абмежаванні для Расіі застаюцца: міжнародным федэрацыям па-ранейшаму рэкамендуюць не арганізоўваць там спартыўныя мерапрыемствы.

«Міжнародныя федэрацыі павінны працягваць устрымлівацца ад арганізацыі або падтрымкі міжнародных спартыўных мерапрыемстваў у Расіі. Гэтая рэкамэндацыя больш не распаўсюджваецца на Беларусь», — гаворыцца ў апублікаванай справаздачы МАК.
Таксама МАК дазволіў маладым атлетам з Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у міжнародных юнацкіх турнірах — як у індывідуальных, так і ў камандных дысцыплінах, у тым ліку ў Юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Дакары ў 2026 годзе. Дарослых спартсменаў гэтыя паслабленні пакуль не тычацца.
У камітэце падкрэслілі, што спартсмены, асабліва маладыя, не павінны адказваць за дзеянні сваіх уладаў. Адначасова санкцыі адносна дзяржаўных чыноўнікаў захоўваюцца: іх не могуць запрашаць або акрэдытаваць ні на якія міжнародныя спартыўныя падзеі.
Алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова і яшчэ пяцёра атлетаў атрымалі статус нейтральных спартоўцаў
Канькабежка Зуева заваявала для Беларусі другую ліцэнзію на Алімпіяду
Домрачава гатовая ўзначаліць зборную Беларусі. Але пры адной умове
Ці паспеюць беларускія спартоўцы адабрацца на Зімовую Алімпіяду?
Міжнародную федэрацыю лыжнага спорту абавязалі дапусціць беларускіх спартсменаў да спаборніцтваў
Каментары
цалкам згодны, усе санкцыі на маскву , яна за усё дрэннае адказна