Грамадства

Мінінфарм патлумачыў блакаванне 9 беларускіх сайтаў

Уладальнікі заблякаваных беларускіх інтэрнэт-сайтаў пачалі атрымліваць дакумэнты зь Міністэрства інфармацыі, у якіх тлумачыцца прычына блякаваньня сайту на тэрыторыі Беларусі, піша Радыё Свабода.

Увечары 21 жніўня стала вядома пра блякаваньне ў Беларусі шэрагу сайтаў. Як паведаміў Tut.by, у сьпіс рэсурсаў абмежаванага доступу «на падставе рашэньня Міністэрства інфармацыі Беларусі» трапілі больш за 70 сайтаў, у тым ліку сайт Радыё Свабода.

25 жніўня старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч атрымаў апавяшчэньне пра тое, што да інтэрнэт-рэсурсу pyx.by, уладальнікам якога ён зьяўляецца, абмежаваны доступ згодна з рашэньнем Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Таксама ў распараджэньні Губарэвіча апынуўся загад за подпісам міністра інфармацыі Ігара Луцкага, дзе тлумачацца прычыны такога рашэньня. Ён апублікаваў дакумэнты ў Фэйсбуку.

У адпаведнасьці з дакумэнтам сайт pyx.by, а таксама яшчэ 8 сайтаў — primaries.by, udf.by, masheka.by, progomel.by, tip.by, virtualbrest.by, vkurier.by, 015.by — заблякаваныя за тое, што «зьмяшчаюць заклікі і выкарыстоўваюцца для каардынацыі дзейнасьці па арганізацыі масавага непадпарадкаваньня прадстаўнікам улады», у адпаведнасьці з падпунктам 1.3 п. 1 арт. 38 Закону аб СМІ.

Для астатніх заблякаваных рэсурсаў прычыны блякаваньня могуць быць іншымі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць