Затрыманні на плошчы Незалежнасці. Мужчын хапалі, жанчын адпускалі, заблакавалі дзверы Чырвонага касцёла
Увечары 26 жніўня мінчукі зноў сабраліся на плошчы Незалежнасці на мірную акцыю пратэсту. Аднак калі сцямнела, пачаліся масавыя затрыманні. АМАП хапаў мужчын у аўтазакі, жанчын адпускалі.

Чырвоны касцёл быў узяты ў аблогу. Каля 40 хвілін адтуль не выпускалі некалькі дзясяткаў людзей, якія там схаваліся, бо сілавікі заблакавалі дзверы.
Тое, што разгон рыхтаваўся, можна зразумець па тым, што трансляцыю падзей на плошчы Незалежнасці вёў канал «Раша тудэй» у Youtube. Некалькі дзясяткаў чалавек застаюцца заблакаваныя ў Чырвоным касцёле.
Пасля ад'езду АМАП толькі некалькі сілавікоў патрулявалі плошчу Незалежнасці. На плошчу адразу ж падцягнуліся людзі з плакатамі.
Спіс затрыманых на плошчы Незалежнасці:
Антон Уласенка;
Антон Шыбанаў;
Аляксандр Байбак;
Аляксей Супранюк;
Антон Шаўлікаў;
Андрэй Емяльянаў;
Павел Каваленка;
Павел Дзенісовіч;
Арцём Лысакоўскі;
Артём Святаслававіч;
Дзяніс Сачышын;
Глеб Рэут;
Ігнат Кірэеў.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары