Грамадства

Дзяржсакратар ЗША запатрабаваў ад уладаў Беларусі вызваліць паліттэхнолага Шклярава

day.gudkov.ru

Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа запатрабаваў неадкладна спыніць гвалт у дачыненні да пратэстоўцаў і вызваліць усіх затрыманых, уключаючы грамадзяніна Злучаных Штатаў Амерыкі Віталя Шклярава. Пра гэта гаворыцца на сайце Дзярждэпа, піша Tut.by.

Пампеа заявіў, што ЗША ўважліва сочаць за сітуацыяй у Беларусі.

— Беларусы заслугоўваюць права выбіраць сваіх лідараў шляхам сапраўды свабодных і справядлівых выбараў, — адзначыў дзяржсакратар ЗША.

Ён таксама запатрабаваў неадкладнага спынення гвалту ў дачыненні да іх і вызвалення ўсіх несправядліва затрыманых, у тым ліку грамадзяніна ЗША Віталя Шклярава.

Дзяржсакратар таксама распавёў, што ЗША цесна каардынуюць свае дзеянні з еўрапейскімі партнёрамі і разам разглядаюць сур'ёзныя адрасныя санкцыі ў дачыненні да ўсіх, хто мае дачыненне да парушэнняў правоў чалавека і рэпрэсій у Беларусі.

Віталя Шклярава, нагадаем, затрымалі 29 ліпеня ў Гомелі. Яму прад'яўленае абвінавачванне па частцы 1 артыкула 342 — у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх.

ДзяржСМІ ўвечары 29 ліпеня паказалі «расследаванне» пра тое, што Шкляраў быў кансультантам праекта Ціханоўскага «Краіна для жыцця» і фактычна мабілізаваў пратэсны электарат вакол блогера. Сам Шкляраў неаднаразова заяўляў, што не мае ніякага дачынення да штабу Ціханоўскай і не знаёмы з Сяргеем Ціханоўскім.

Жонка Шклярава — грамадзянка ЗША, яна працуе ў пасольстве ў Кіеве. У Шклярава ў сувязі з гэтым ёсць амерыканскі дыпламатычны пашпарт.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка4

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Усе навіны →
Усе навіны

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонду PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам8

Як паехаць у экзатычнае падарожжа і не захварэць?

У гульнях за зборную Кітая дэбютавала 18-гадовая баскетбалістка з фенаменальным ростам8

Стала вядома, колькі атрымаюць беларускія артысты за выступленне на начным канцэрце ў Брэсцкай крэпасці4

Лукашэнка зрабіў чатырох палкоўнікаў генераламі4

Беларус ідзе пешшу на футбол з Варшавы ў Чарнагорыю

Ізраіль атакаваў іранскі цяжкаводны рэактар у Араку. Што гэта за аб'ект?1

Пасол Славакіі салідарызаваўся з Лукашэнкам і выступіў супраць падтрымкі Украіны13

Культурны менеджар з Віцебска Уладзімір Булаўскі выехаў з Беларусі, адбыўшы два гады ў калоніі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка4

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць