Грамадства55

«Легалізацыя за два дні». Чаму айцішнікі з'ехалі з Польшчы ў Ірландыю і Узбекістан

Тэлеграм-канал пра IT DzikPic публікуе два аповеды супрацоўнікаў IT, якія вырашылі пераехаць з Польшчы ў іншыя краіны.

Самарканд. Фота: Gustavo Jeronimo / commons.wikimedia.org

«Гаворыш па-англійску — ужо свой»: пераезд у Ірландыю

— Пераязджаў у красавіку ў Ірландыю. Працую як Product Security Manager (менеджар па бяспецы. — НН).

Хоць гэта і ЕС, але «блакітная карта» Польшчы была бескарысная. Ірландыя не Шэнген, таму — спачатку атрыманне дазволу на працу, потым віза і толькі затым пераезд.

Чаму менавіта Ірландыя? З Польшчы жадання з'язджаць не было, але скарацілі. Потым давялося ў Варшаву пераехаць з Кракава, а затым я атрымаў офер (прапанова аб працы. — НН). Вырашылі з жонкай, што варта паспрабаваць.

Я мэтанакіравана не шукаў у Ірландыі. Рэкруцер сам на мяне выйшаў, знайшоў мой профіль у LinkedIn. Мой легальны статус іх не бянтэжыў. Яны ўжо шукалі кандыдата 6 месяцаў і пашырылі гарызонт пошуку.

Я б сказаў, што цяпер добрыя магчымасці [у пошуках працы] ва ўсіх, хто ў сек'юрыці, пачынаючы ад моцнага мідла (спецыяліст з досведам 2-5 гадоў. — НН).

Кампанія аплаціла і зрабіла work permit (дазвол на працу. — НН), візу рабіў сам — у пасольстве Ірландыі ў Варшаве. Спатрэбіўся нейкі час сабраць усе дакументы.

Дапамагло, што загадзя абмянялі беларускія пасведчанне аб нараджэнні і пасведчанне аб шлюбе, таму апастыль і пераклад складанасцяў не выклікаў. Ад здачы дакументаў да візы — 3 тыдні.

Пакуль мне ў Ірландыі ўсё падабаецца. Так, з жыллём было не проста, але вырашальна. Проста трэба актыўна займацца, рынак адназначна адрозніваецца ад польскага. Тут правілы дыктуе арэндадаўца, а не арандатар.

Працуецца нашмат лепш, яшчэ больш расслаблена, чым у Польшчы. Гэта вялікая асобная тэма.

Ірландскае грамадства больш адкрыта да імігрантаў, размаўляеш па-ангельску — ужо свой. Плюс яны самі дасведчыныя імігранты, таму рады, хутчэй, усім, пакуль не пачынаюць дзікасць тварыць.

Да беларусаў стаўленне прыязнае, бо нас тут не так шмат, і ім заўсёды цікава, якім чынам мы так далёка забраліся.

«Ніякіх чаканняў ДНЖ па 2 гады»: планы на Узбекістан

— Я прыехаў з Blue Card у Польшчу. І зараз з'язджаю з ёй жа — ва Узбекістан.

Еду ў адзін мясцовы e-commerce. У іх там ёсць ташкенцкі ІТ-кластар, і ім трэба як мага больш розных пацвярджэнняў, што ты сапраўды высокакваліфікаваны працаўнік.

І вось тут «блакітная карта» нібыта добра сябе праяўляе. Што калі ўжо ЕС лічыць цябе нармальным, то і мы таксама.

З пераваг [работы ва Узбекістане] — 7% плоскага падатку (падаходны падатак для людзей са статусам рэзідэнта IT Park ва Узбекістане складае 7,5%. — заўв. Dzik).

Глабальна, там добры рынак, які расце, дынамічны і цікавы. Плюс за тысячу еўра — выдатныя кватэры, а ў Партугаліі — практычна нічога.

Ну і практычна поўная адсутнасць бюракратыі. Ніякіх чаканняў ДНЖ па 2 гады. Як мне сказалі, легалізацыя па прыездзе звычайна займае пару дзён.

Быў ва Узбекістане амаль тры тыдні ў ліпені. Наогул, я думаў, будзе моцна горш, але там проста іншы рэжым жыцця. Горад «ажывае» каля 20 вечара. Балазе, крамы працуюць амаль круглыя суткі. Гэта значыць, з 11 да 19 вуліцы пустыя, і ўсе да гэтага гатовыя.

З інтэрнэтам сапраўды бяда страшная. Яго амаль нідзе няма. На вуліцах 3G. Хуткі інтэрнэт быў толькі гатэлі. Я нават падумваю Starlink купіць. Казахстан вось на днях падключылі.

Што з нагоды перспектыў грамадзянства? Грамадзянства там спецыфічнае. У цэлым, за тры гады можна атрымаць, калі вывучыць узбекскую мову. Яна вельмі складаная пасля еўрапейскіх, я вось ужо трэці месяц вучу. Але патрабуюць на працягу года потым адмовіцца ад папярэдняга пашпарта (для пашпарта Узбекістана трэба выйсці з папярэдняга грамадзянства, пражыць па агульных правілах 5 гадоў і вывучыць узбекскую мову. — заўв. Dzik).

Каментары5

  • Барадзед
    31.08.2025
    Да, с гражданством Узбекистана вам везде рады.
  • Ганка
    31.08.2025
    Пра грамадзянства Ўзбэкістану моцна ))) Посьпехаў 😂
  • Беларусь, твой народ дачакаецца…
    31.08.2025
    А вывучыць беларускую, каб дзяржаву сваю людскую мець, было “ў лом” (((

Цяпер чытаюць

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь9

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Праблемы з PayPal у Беларусі могуць быць яшчэ цэлы месяц

У Брэсце бягун цалкам распрануўся перад дзяўчатамі ў парку4

Дзе ж сама дэлегатка КР Карпушонак, якая абвінаваціла Латушку?11

У якім з гарадоў-спадарожнікаў Мінска самыя дарагія кватэры

«Досыць саступак». Туск і Урсула фон дэр Ляен наведалі польска-беларускую мяжу21

«У першым класе паставілі дыягназ «разумовая адсталасць». Гісторыя беларуса, які ваюе за Расію6

Пазняк: Беларусам выгадна перамовы правесці ў Менску118

«Я перакінуў дзяцей за борт». Як затануў «Адмірал Нахімаў», пры катастрофе якога загінулі тры беларусы1

Кампанія Stadler адмовілася паставіць цягнікі Беларускай чыгунцы18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь9

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць