Грамадства

Актывісту з Гомеля, раней моцна пабітаму міліцыяй, прысудзілі 10 дзён арышту

Дзмітрыя Лукомскага затрымала міліцыя 3 верасня. Ён выйшаў з дому ў краму, і яго схапілі міліцыянты ў цывільным. Актывіста прывезлі ў суд, але яму зрабілася блага. Яго шпіталізавалі, піша «Радыё Свабода».

Вечарам 3 верасня Лукомскага адпусцілі з бальніцы. Раніцай 4 верасня яго зноў выклікалі ў міліцыю, потым завезлі ў суд і арыштавалі на 10 дзён.

Да таго Лукомскага затрымлівалі 11 жніўня. Яго моцна пабілі ў Цэнтральным РАУС. Калі ён выйшаў з ІЧУ 16 жніўня, то быў «увесь сіні». Ён казаў, што яго білі дручкамі па галаве, нагах, калолі іголкамі, прымушалі крычаць «Я люблю міліцыю».

Пасля вызвалення Лукомскі зафіксаваў збіццё і падаў скаргу ў Следчы камітэт. Але адказу дагэтуль няма.

«Толькі з Цэнтральнага РАУС тэлефанавалі і сварыліся на мяне за тое, што я падаў заяву на іх, вымушалі прыйсці да іх», — апавядаў раней «Свабодзе» Лукомскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў6

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт4

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць