Грамадства11

УУС: У Гродне ўчора былі затрыманыя 102 чалавекі, міліцыя людзей не біла

Згодна са звесткамі міліцыі, у Маршы адзінства ў Гродне 6 верасня прыняло ўдзел каля 750 чалавек. Затрымалі і даставілі ў РАУС 102 чалавек, у дачыненні да іх пачалі адміністрацыйны працэс за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП). Амаль усіх адпусцілі, некалькі чалавек чакаюць суда ў РАУСе, паведамілі Hrodna.life у прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

 — Асобныя радыкальна настроеныя грамадзяне рушылі з плошчы Савецкай у бок праспекта Янкі Купалы. Яны выйшлі на праезную частку, тым самым блакавалі рухі транспартным сродкам. На неаднаразовыя патрабаванні спыніць супрацьпраўныя дзеянні частка грамадзян не рэагавала. У бок супрацоўнікаў міліцыі паляцелі палкі, пластыкавыя бутэлькі і камяні, — распавёў Яўген Дудко з прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама тэлеканалу «Гродна Плюс».

— Міліцыя не збівала грамадзян, — паведамілі Hrodna.life у прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

— Людзей цягнулі па асфальце, ужылі дубінкі, душылі — як гэта можна назваць?

— Міліцыя не збівала грамадзян. Папярэдне яны неаднаразова папярэджваліся падчас руху інфармацыйнай групай пра тое, што ўдзельнічаюць у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Людзі выходзілі на праезную частку, блакавалі рух транспартных сродкаў. Пасля неаднаразовых патрабаванняў спыніць удзел у масавых беспарадках былі затрыманні.

 — Чаму міліцыя выкарыстала газ?

 — Мірныя грамадзяне, якія ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, таксама выкарыстоўвалі газ. Супрацоўнікі АМАП пры затрыманні маюць права выкарыстоўваць і фізічную сілу, і спецыяльныя сродкі.

 — Чаму браніраваны пазадарожнік з’явіўся на плошчы Савецкай, хоць Вадзім Сіняўскі, начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама, раней абяцаў, што вайсковай тэхнікі ў горадзе не будзе?

 — Я не магу на гэтае пытанне адказаць, я яго не бачыў.

Увечары 6 верасня ў інтэрнэце з’явіўся здымак унутранага двара РАУС Кастрычніцкага раёна. Ва УУС Гродзенскага аблвыканкама растлумачылі, што пасля дастаўлення частку людзей павялі ў кабінеты, частка засталіся стаяць у «чарзе».

У прэс-службе Hrodna.life сказалі, што быў затрыманы адзін непаўнагадовы. «Быў затрыманы і адразу ж адпушчаны дадому да мамы і таты. Пашпарты ў яго не было, візуальна яму было гадоў 15-16. Яго вырвалі з натоўпу, паглядзелі і сказалі: «Давай, хутчэй, дадому да бацькоў».

 — Калі супрацоўнікі АМАП сышлі затрымліваць удзельнікаў у двары, як яны разумелі, дзе ўдзельнік акцыі, а дзе выпадковы чалавек?

 — Гэта тактыка дзеянняў супрацоўнікаў АМАПа. Як у двор заходзілі, як ідэнтыфікавалі — гэта да супрацоўнікаў АМАПа.

Практычна ўсіх пасля затрымання адпусцілі. Сярод затрыманых былі і мужчыны, і жанчыны. У РАУСе да суда засталіся людзі, якіх раней ужо затрымлівалі за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Столькі іх, не сказалі, але гэта «адзінкі».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»22

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім канфіскаце прадаюць рэдкі для Еўропы Nissan, ды яшчэ і з правым рулём. Колькі просяць?3

Ваню Сцяцэнку з Гродна нарэшце ўвялі даражэнны прэпарат

У Бабруйску каля «Белшыны» пасялілася сям'я курапатак ФОТАФАКТ2

Адкрыты гей стаў наймаладзейшым у гісторыі прэм’ер-міністрам Нідэрландаў14

У Вялікабрытаніі знайшлі мужчыну з трыма пенісамі — і ён мог пра гэта не ведаць2

Знік беларус, які працаваў у Польшчы. Неўзабаве яго знайшлі мёртвым

Украінскія дроны ўдарылі па нафтаправодзе «Дружба» ў Татарстане5

Зяленскі: Каб вызваляць беларускіх палітвязняў, трэба знайсці, на каго іх памяняць11

Зяленскі: Я не буду казаць, якім спосабам, але нашыя людзі займаліся тым, каб тры-чатыры рэтранслятары ўжо не працавалі на тэрыторыі Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»22

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць