Грамадства22

За дзень да канцэрта адмянілі выступ гурта J:Морс у Маладзечне

Сённяшні канцэрт гурта «J:Морс» у амфітэатры ў Маладзечне адмянілі за дзень да выступлення. Палац культуры афіцыйна заявіў, што ўсё з-за каранавіруса і таго факта, што людзі ў апошнія дні з-за прагнозу надвор'я здавалі квіткі. Але лідар гурта Уладзімір Пугач гэтыя прычыны называе трызненнем і лічыць, што рэкамендацыя не праводзіць канцэрт «J: Морс» паступіла ў Маладзечанскі райвыканкам «зверху», піша TUT.BY. 

Дамову на канцэрт гурта «J: Морс» арганізатар мерапрыемства і Дзяржаўная ўстанова Палац культуры Маладзечна заключылі яшчэ 15 студзеня. З-за каранавіруса ён перанёсся: спачатку на лета, потым і на восень. Павінен быў прайсці сёння, 10 верасня, але за суткі да мерапрыемства арганізатару (прыватнаму канцэртнаму агенцтву «4А-івэнт») прыйшоў ліст, у якім гаварылася, што ў сувязі з эпідэміялагічным становішчам, рэкамендацыяй Міністэрства аховы здароўя і дрэнным надвор'ем, з-за якога гараджане здаюць квіткі, праводзіць канцэрт немэтазгодна.

— Да цяперашняга часу эпідэміялагічная сітуацыя не стабілізавалася, што ўплывае на рэалізацыю квіткоў, і, адпаведна, на рэнтабельнасць праекта. Акрамя таго, у апошні час грамадзяне ажыццяўляюць вяртанне білетаў у сувязі з прагнознымі неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я. Улічваючы гэта, праводзіць мерапрыемства лічым немэтазгодным, — сказана ў афіцыйным адказе Палаца культуры за подпісам яго дырэктара Святланы Сарокі.

Менавіта гэты афіцыйны ліст гурт апублікаваў у сваім Instagram і напісаў, што яшчэ ўчора ўвечары яны рэпетавалі і рыхтаваліся сустрэцца з жыхарамі Маладзечна на канцэрце ў амфітэатры, але адміністрацыя «літаральна за суткі да канцэрта ўсвядоміла складанасць эпідэміялагічнай сітуацыі ў горадзе».

Уладзімір кажа, што ім маглі прапанаваць не адмяняць канцэрт, а зноў перанесці, як гэта ўжо некалькі разоў рабілі.

— Мы б проста папрасілі прабачэння перад гледачамі і жылі б неяк далей. Але калі людзі, якія набылі квіткі, даведваюцца ў дзень канцэрта, што ён адмяняецца, гэта непрыгожа. Сітуацыя мне падказвае, што сам ДК быў гатовы праводзіць канцэрт, але хутчэй за ўсё ім парэкамендавалі нейкія вышэйшы арганізацыі яго не праводзіць. Пазіцыя групы такая: неправядзенне канцэрта на самай справе не мае ніякага дачынення да ўказаных у афіцыйным лісце прычын.

Тым не менш гурт скарыстаўся сітуацыяй і тымі аргументамі, якія Палац культуры прад'явіў ім у якасці падставы для адмены канцэрта.

— Мы настаялі на тым, каб не адмяняць канцэрт, а яшчэ раз перанесці. І Палац культуры пагадзіўся, прызначылі новую дату — 11 снежня. На мой погляд, разважалі яны як у вядомай прыпавесці: да гэтага моманту альбо ішак здохне, альбо падышах.

Суразмоўца не агучвае свае здагадкі, чаму сённяшні канцэрт маглі адмяніць. Адзначым, што гурт публічна падтрымліваў пратэстоўцаў і нават даваў некалькі бясплатных канцэртаў. Напрыклад, яны ездзілі ў Салігорск да шахцёраў у перыяд забастоўкі, каб падбадзёрыць іх.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць