Грамадства

Хто такая Марыя Пятрашка, якая стала тварам прапагандысцкіх ролікаў, што высмейваюць мітынгоўцаў

Паступіла на спецыяльнасць «друкаваныя СМІ», але марыла пра тэлебачанне, паводзіла сябе фанабэрліва, пакутавала на зорную хваробу — менавіта так характарызуюць вядучую АТН Марыю Пятрашка яе былыя аднакурснікі з журфака. Хаця сама пра сябе яна паведамляе лаканічна: «cціплае абаянне інтэлігенцыі».

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у эфіры «Беларусь 1» з'явіліся сюжэты, у якіх раней невядомая вядучая Марыя Пятрашка высмейвае дзеянні апазіцыі і мітынгоўцаў. Карыстальнікі сацыяльных сетак задумаліся, ці не прадстаўніца яна таго самага расійскага дэсанта прапагандыстаў. Аднак выявілася, што гэта ўсё ж беларуская журналістка.

Што Пятрашка робіць для АТН?

Яшчэ ў 2019 годзе Пятрашка была аўтаркай перазапушчанага праекта «Пакаленне BY», які распавядаў пра маладыя таленты Беларусі. Яна здымала ролікі пра юных парламентарыяў. Пасля — начытвала тэкст да сюжэтаў з міжнароднымі падзеямі і навінамі кшталту «У карпарацыі «Боінг» ламаюць галаву, як аднавіць рэпутацыю», «Мадонна раскрытыкавала рашэнне прынца Гары і Меган Маркл застацца ў Канадзе».

І вось літаральна са жніўня дзяўчына зацікавілася беларускай палітыкай.

Праўда, нават за такі кароткі тэрмін існавання яе двуххвілінных сюжэтаў там паспелі знайсці мноства фэйкаў. Пра адзін з іх мы пісалі раней — ён звязаны з няправільным пералікам галасоў за Лукашэнку і Ціханоўскую платформы «Голас», пра іншую недакладнасць напісалі MediaIQ.

Ва ўсіх сваіх выпусках вядучая стараецца акцэнтаваць увагу на тым, што спрабуе асвятляць некалькі бакоў падзей, але пры гэтым сама яна як рэпарцёр за ўвесь гэты час наведала толькі мітынг «За бацьку», нарэзка ж альтэрнатыўных маршаў бярэцца з «Белсата», «Радыё Свабода» і іншых незалежных СМІ. Першыя мітынгі падаюцца як шчырыя і святочныя, другія — сумнеўныя, дзе людзі самі не ведаюць, навошта туды прыйшлі.

Агульная рыторыка ў выпусках неарыгінальная: «не патрэбны нам Майдан і арабская вясна, усе члены Каардынацыйнай рады каардынуюцца на Захадзе» (як сведчанне таму расповед пра тое, што Марыя Калеснікава парвала толькі беларускі пашпарт, а нямецкі дакумент на ПМЖ у Германіі пакінула). На меркаванне аўтараў ролікаў, іх праца, як і ўся дзейнасць АТН, «спатольвае інфармацыйную смагу».

У апошнім з выпускаў вядучая асуджае бацькоў, якія бяруць з сабой на маршы дзяцей. Праўда, не згадвае пра Колю Лукашэнку.

А што яшчэ раней?

Як мы і пісалі вышэй, дзяўчына скончыла факультэт журналістыкі БДУ — спецыяльнасць «друкаваныя СМІ».

Прага да тэлебачання прывяла яе на АТН. Праўда, усе свае сюжэты, як і сваю персону, вядучая чамусьці хавае — у сацыяльных сетках Марыя Пятрашка зрабіла ўсе акаўнты закрытымі і змяніла прозвішча на Марыеву, а таксама заблакавала былых аднакурснікаў, якія адкрыта выказалі сваё негатыўнае стаўленне да яе творчасці.

Спрабавала ўдзельнічаць у конкурсе «Міс-журфак — 2014», але ў выніковы конкурсны склад не трапіла. Уваходзіла ў студэнцкую раду па якасці адукацыі факультэта журналістыкі. Напісала дыплом па тэме «Народная газета» ў кантэксце сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў».

Вось так дзяўчына выглядала падчас навучання ва ўніверсітэце

Аднакурснікі згадваюць, што з Марыяй мала хто сябраваў праз тое, што яна лічыла сябе вышэйшай за іншых і хварэла на зорную хваробу. На парах дзяўчына часцяком сядзела асобна ад астатніх.

Палітыкай Марыя не цікавілася, толькі выказвалася пра веліч Уладзіміра Пуціна. Дарэчы, паралельна з БДУ Марыя паступіла яшчэ і ў расійскі МДУ, вельмі гэтым ганарылася і згадвала пры любым зручным моманце. У Мінску засталася, каб не марнаваць грошы.

Марыя Пятрашка з мамай

Каментары

Цяпер чытаюць

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома23

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Італіі адмянілі выступ расійскага дырыжора Валерыя Гергіева2

Ізраіль пачаў наземную і паветраную аперацыю ў цэнтры сектара Газа8

Зноў адменены шэраг рэйсаў у Маскву, Санкт-Пецярбург і Калугу1

Калега, якую пяшчотна абдымаў гендырэктар IT-кампаніі Astronomer на канцэрце Coldplay, замужам за іншым гендырэктарам11

Газетная публікацыя выратавала мінчанку ад крымінальнага пераследу і страты грошай2

Кіраўнік памежнай заставы ў Літве: Мяркую, у Беларусі нелегалаў вучаць пераадольваць фізічны бар’ер2

Гродзенца, які чатыры гады хаваўся ў горадзе ад сілавікоў, прысудзілі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму3

У Іспаніі загадкава загінуў экс-чыноўнік МУС Украіны ў месцы, дзе забілі расійскага лётчыка2

«Камунарка» і «Спартак» пачнуць рабіць цукеркі з венесуэльскіх какава-бабоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома23

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць