Грамадства44

Фітнес-трэнера звольнілі з клуба пасля ўдзелу ў мітынгу. Кіраўніцтва: Мы развіталіся яшчэ паўгода таму

28-гадовы фітнес-трэнер Андрэй К. працаваў у спартыўным комплексе Yestoday каля года. Пасля таго, як кіраўніцтва ўбачыла яго з жонкай на мітынгу супраць Аляксандра Лукашэнкі, хлопцу абвясцілі, што больш ён у клубе не працуе.

«У клубе я працаваў як ІП, — расказвае «Нашай Ніве» Андрэй. — І ў адзін дзень галоўны трэнер Павел Сарокін падышоў да мяне і сказаў пра сканчэнне нашай супрацы. 

Канечне, я спытаў прычыну. Ён сказаў, што мяне ж папярэджвалі, каб супрацоўнікі комплекса не выходзілі на мітынгі. Я нічога на гэта ўжо не адказваў, бо спрачацца там бессэнсоўна».

Андрэй расказвае, што такога выніку можна было чакаць, бо кіраўніцтва клуба блізкае да ўладаў.

«Тая зямля, на якой пабудаваны комплекс, шмат часу не прадавалася. А тут маладая пара становіцца ўладальнікам вельмі дарагога фітнэс-клуба з басейнам і тэнісам. Пры гэтым у нас займаецца не так шмат людзей, а абслугоўванне комплекса каштуе дорага. Вынікі можна зрабіць самастойна», — заключае Андрэй. 

«Наша Ніва» папрасіла каментар у згаданага вышэй Паўла Сарокіна.

«Андрэй К. сапраўды супрацоўнічаў з клубам як індывідуальны прадпрымальнік. Спыненне супрацы з ім у лістападзе 2019 года не звязана з яго палітычнымі поглядамі. Кіраўніцтва клуба не ўмешваецца ў асабістае жыццё сваіх супрацоўнікаў», — тлумачыць ён.

Андрэй жа з гэтым не пагаджаецца:

«Апошні раз я выходзіў на працу ў клуб менавіта у канцы ліпеня — пачатку жніўня 2020 года. Чаму гаворка ідзе пра 2019, не разумею».

Андрэй тлумачыць, што яны з жонкай вырашылі выходзіць на мітынгі таму, бо пару не задавальняе, што адбываецца ў краіне ў апошні час. І хаця звальненне і стала своеасаблівай праблемай для сям’і, яны мяркуюць, што ўсё адбываецца да лепшага:

«Цяпер я магу паспрабаваць рэалізаваць свой патэнцыял у IT. Хаця ў спорце я з 9 гадоў, быў прызёрам чэмпіёната краіны па дзюдо, чэмпіёнам свету і Еўропы па паўэрліфтынгу. Маю некалькі нацыянальных рэкордаў. 

Жонка ў мяне доктар, і ёй на працы таксама пагражалі звальненнем праз удзел у мітынгах. Але пакуль не чапаюць». 

Што такое Yestoday?

Будоўлю прэміяльнага спартыўнага комплекса Yestoday ініцыяваў гаспадар «Амкадора» і экс-кіраўнік федэрацыі тэніса Аляксандр Шакуцін. Да яго далучыўся бізнэсмен Дзмітрый Старкоў, які разам з расійскім партнёрам заснаваў кампанію «СК-7». Аб'ект каштаваў прыкладна $4 мільёны.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць