Грамадства66

У Пінску асудзілі 80-гадовага былога дырэктара школы. Яго віна — выступ на мітынгу

Рыгор Сямёнавіч Бурван у мінулым настаўнік, дырэктар школы. У жніўні гэтага года яму пайшоў 81-ы год, паведамляе Медыя-Палессе.

16 жніўня ён выступіў на плошчы Леніна перад некалькімі сотнямі пінчукоў, якія пратэстуюць супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку праваахоўных органаў.

Праз некаторы час Рыгора Сямёнавіча наведаў міліцыянер і склаў адміністрацыйны пратакол аб удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

16 верасня пенсіянера выклікалі ў суд.

Ад сказанага на плошчы ў прысутнасці шматлікіх сотняў людзей і дзясятка міліцыянераў Рыгор Сямёнавіч не адмовіўся.

— Я даведаўся, што будзе мітынг у горадзе. Думаю, пайду і я, пагляджу на людзей, сябе пакажу. Пайшоў, паглядзеў, паслухаў што людзі кажуць. Нармальныя людзі, вочы нармальныя, ні аднаго наркамана я там не ўбачыў, ніхто там нікому нічога не дае. Людзі выступаюць, плачуць. Сярод прысутных на мітынгу шмат маіх вучняў. Падыходзяць, вітаюцца, рукі паціскаюць. Я паслухаў, што яны гавораць і вырашыў выказацца наконт таго, што адбываецца са мной і з тымі, хто быў на плошчы. Папрасіў мікрафон і выступіў. Сышоў з трыбуны. Мае вучні падыходзяць да мяне, руку ціснуць, абдымаюць. Апладысменты былі. А я думаю, а што я такога істотнага сказаў? Быццам бы нічога істотнага, проста выказаў сваё меркаванне. Але пасля таго, як людзі сталі падыходзіць, абдымаць, значыць, нешта я істотнае сказаў, чымсьці я крануў душу людзей…

— Мне зразумела, што напісана ў пратаколе, — працягнуў Рыгор Бурван. — Але мне не ясна тое, чаму мяне прыцягваюць…

— Я абараняў Канстытуцыю. Я абараняў дзяржаву, радзіму. Я абараняў яе ад ўзурпацыі і гвалтоўнага ўтрымання ўлады, што з'яўляецца найцяжэйшым злачынствам…

Як толькі Рыгор Сямёнавіч скончыў сваю прамову са спасылкай на артыкул крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае пакаранне за ўзурпацыю ўлады, суддзя Клімовіч абвясціў рашэнне суда — Рыгора Бурвана прызнаць вінаватым па ч.1 арт. 23.34 КаАП «Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» і вынесці яму папярэджанне.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах6

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах

Усе навіны →
Усе навіны

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы4

«Ключавое правіла — не геройстваваць». Беларуска маржуе на польскай Балтыцы, каб справіцца з дэпрэсіяй4

ЗША захапілі яшчэ адзін танкер расійскага ценявога флоту15

«Вы пачынаеце стагнаць, лухту розную гнаць» — філосаф Мацкевіч павучаў блогера Пятрухіна13

Беларускія пашпарты збіраюцца даваць за інвестыцыі6

Падчас снегападу мінскія таксісты паднялі цэны ў два-тры разы4

Назвалі імёны двух рэцыдывістаў, якія прэсуюць вязняў у гродзенскай турме12

У Беларусі існуюць пенсіі, якія можна перадаваць у спадчыну3

Летні саміт G7 перанясуць, каб даць Трампу адсвяткаваць юбілей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах6

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць