Улада

Лукашэнка і Юшчанка, магчыма, сустрэнуцца 6 траўня ў Гомелі

У прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі гэтую інфармацыю пакуль не пацвярджаюць.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 6 мая ў Гомелі адбудзецца сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Украіны.

У прэс‑службе Аляксандра Лукашэнкі гэтую інфармацыю пакуль не пацвярджаюць. «Прэс‑служба прэзідэнта пакуль не можа пацвердзіць гэтую інфармацыю», — паведаміў БелаПАН кіраўнік прэс‑службы Павел Лёгкі. Каментарый прэс‑службы прэзідэнта Украіны атрымаць пакуль не ўдалося.

Апошні раз кіраўнікі дзяржаў сустракаліся 20 студзеня ў Чарнігаве (Украіна). Паводле вынікаў сустрэчы прэзідэнтаў быў падпісаны шэраг дакументаў: мемарандум аб супрацоўніцтве ў энергетычнай сферы, консульская канвенцыя, мемарандум паміж урадамі і нацбанкамі аб выпрацоўцы мер па інтэнсіфікацыі гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва ва ўмовах крызісу, міжурадавае пагадненне аб спрошчаным парадку праезду беларускага ўчастку аўтадарогі Славуціч — Чарнобыльская АЭС работнікамі і транспартнымі сродкамі прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у зоне адчужэння, і пратакол да гэтага пагаднення.

У Чарнігаве было заяўлена, што сустрэча прэм’ер‑міністраў дзвюх краін адбудзецца «у найбліжэйшыя дзесяць дзён», каб аформіць усе дасягнутыя на вышэйшым узроўні дамоўленасці. Аднак Сяргей Сідорскі і Юлія Цімашэнка не сустрэліся дагэтуль.

Новая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі адбудзецца напярэдадні ўстаноўчага саміта ініцыятывы «Усходняе партнёрства», які адбудзецца 7 мая ў Празе. Беларускі кіраўнік у якасці ўдзельніка не зарэгістраваны.
Ва «Усходняе партнёрства» запрошаны Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна.

З 30 красавіка па 6 мая ў Гомелі ў сувязі з рамонтнымі работамі закрыты шэраг вуліц, у тым ліку цэнтральная вуліца горада Савецкая.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі40

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць