Грамадства88

«Крыўдна было: толькі закурыла!» Гераіня вірусных фота з АМАПам расказала пра сябе

Яна і амапаўцы / forum.com.pl

«Здаецца, я закахаўся» — з такім подпісам па інтэрнэце разышліся здымкі дзяўчыны, якую вядуць пад рукі супрацоўнікі АМАП. Кадрамі з міліцыяй, здаецца, у Беларусі ўжо нікога не здзівіць, але выраз твару і цыгарэта ў руках гэтай мінчанкі ўмомант зрабілі фатаграфіі мемнымі. «Еўрарадыё» звязалася з гераіняй віруснага фота, каб даведацца, хто яна, і пачуць гісторыю гэтага здымка.

Мінчанка Яна — байкерша, любіць падарожнічаць на матацыкле па Беларусі і да прэзідэнцкай кампаніі наогул не цікавілася палітыкай.

«Я раней была вельмі апалітычным чалавекам. Напэўна, як і ў многіх беларусаў была такая пазіцыя: хай яны робяць што заўгодна, мне спакойна, і ўсё добра. Але проста ў нейкі момант цярпенне ўжо скончылася. Вельмі страшна жыць у краіне, дзе на паперы адно, а на справе іншае. Дзе чалавек не можа абараніць сябе пры дапамозе Канстытуцыі… Гэта вельмі крыўдна, гэта вельмі балюча», — распавядае дзяўчына.

20 верасня нядзельны Марш справядлівасці ў Мінску не быў для дзяўчыны першай акцыяй пратэсту, але менавіта ў гэты вечар яна дэбютавала ў якасці затрыманай.

«Ішла ўжо дадому, пасля акцыі, на прыпынак. Ну і атрымліваецца, што трохі не дайшла. Я закурыла і перыферыйным зрокам убачыла, што ззаду двое амапаўцаў падлятаюць. Схапілі мяне пад рукі. Я не супраціўлялася. А сэнс мне супраціўляцца? Я ім адразу сказала: не трэба мяне цягнуць — я пайду сама. Але яны працягвалі мяне цягнуць. А я іду так паважна, таму што разумею, што гэта мая апошняя цыгарэта ў найбліжэйшыя дні. Так крыўдна было: толькі-толькі закурыла».

Затрыманне адбылося каля 18:00 у раёне Акадэміі навук. Адтуль дзяўчыну на аўтазаку даставілі ў Савецкае РУУС. У дачыненні да Яны склалі два пратаколы: «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» (23.34) і «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні» (23.4). 

«Па пратаколе я нейкаму маёру Любімаву і вопратку рвала пры затрыманні, і ў аўтазак упіралася лезці. Па гэтым пратаколе здавалася, што я нейкая буйная вар'ятка. Ва ўсіх нас — а ў Савецкім РУУС было пяць дзяўчат — былі аднолькавыя пратаколы. І мы ўсе нібыта аказвалі супраціў гэтаму шматпакутнаму маёру Любімаву».

Але мы ж памятаем фота Яны, зробленыя пры затрыманні, — дзе там непадпарадкаванне?

Дзяўчына правяла ноч у Жодзінскім СІЗА, таму што, як яна пачула ад супрацоўнікаў міліцыі, мінскі ізалятар у завулку Акрэсціна ўжо быў перапоўнены.

На наступны дзень адбыўся суд. Дзяўчыне на пасяджэнні ўдалося даказаць, што яна не супраціўлялася пры затрыманні, аднак яе прызналі вінаватай за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Вынік — штраф у памеры 135 рублёў ($52).

Пра тое, што яе фота сталі мемам, Яна даведалася ўвечары 21 верасня, калі вярнулася з Жодзіна ў Мінск.

«Валанцёры, якія дзяжураць каля Жодзіна, давезлі мяне дадому. Мне застаецца некалькі метраў да пад'езда, і тут ад сяброўкі прылятае паведамленне — гэтая фатаграфія. Я пасмяялася, а потым панеслася — як плаціну прарвала. І гэтыя фота з кожнага праса. Я не чакала такога абсалютна. Тады нават не ведала, што мяне хтосьці здымае. І такі рэзананс, і столькі слоў падтрымкі — гэта нешта неверагоднае».

Акцыі пратэсту 20 верасня ў Беларусі суправаджаліся брутальнымі затрыманнямі. Паводле звестак МУС, у гэты дзень былі затрыманыя 442 чалавекі, з іх 266 — у Мінску.

Каментары8

Цяпер чытаюць

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну2

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ атакавалі порт «Тамань» у Краснадарскім краю: пашкоджаны два судны і два прычалы

«Востраў чысціні» адкрываюць пад новай назвай4

«Цёмны душ» — новы трэнд моладзі. Эксперты яго вітаюць2

Уіткаф расказаў, якія чатыры дакументы абмяркоўвалі на перамовах з Украінай

Пад Слуцкам будуюць сакрэтны вайсковы завод — збіраюцца рабіць 240 тысяч снарадаў штогод для патрэб Расіі31

У Вільні 22 снежня пройдзе паніхіда па блогеру Мікіце Мелказёраве

Дырэктар «БелДжы» расказаў, на якой машыне сам ездзіць5

У свой апошні дзень Мікіта Мелказёраў паспеў запісаць яшчэ адно інтэрв'ю8

Чым запомніўся Мікіта Мелказёраў — самы папулярны беларускі інтэрв'юер9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну2

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць