Грамадства11

«Нібы зрабіў камусьці заўвагу». Проста на працы затрымалі супрацоўніка Асвода

Паводле інфармацыі родных і калегаў, матрос-выратавальнік Асвода Леанід Бугор цяпер знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Яго сястра не ведае дакладна, пры якіх абставінах быў затрыманы 20-гадовы Леанід, што яму ставяць у віну і калі суд, піша TUT.BY.

Учора ўвечары Леанід працаваў на Нямізе, ён выратавальнік Асвода. Яго затрымалі проста на працы каля 21:00, а ў 23:30 ён ужо быў на Акрэсціна — аспавядае Кацярына, родная сястра Леаніда.

Леаніду 20 гадоў, па словах родных, у Асводзе хлопец працуе каля года — на выратавальнай станцыі «Камсамольскае возера». Той самай, 8 супрацоўнікаў якой апынуліся за кратамі пасля нядзельнага маршу 6 верасня, калі яны ратавалі з вады пратэстоўцаў. Паводле версіі міліцыі, гэта было непадпарадкаванне: замест таго, каб перадаць людзей сілавікам, супрацоўнікі Асвода перавезлі іх на іншы бераг. У выніку ратавальнікі паўсталі перад судом, двое з іх атрымалі штрафы, справы астатніх адпраўленыя на дапрацоўку. Віну ніхто не прызнаў.

— Леаніда нібыта затрымалі за тое, што ён нешта сказаў тым, хто затрымліваў. Але дакладна нічога не ведаю, гэта ўсё з чужых слоў. Мяркуючы па спісах у інтэрнэце (якія складаюць валанцёры), брата дастаўлялі ў розныя РУУС і ўжо потым на Акрэсціна. Які ў яго артыкул і калі суд — невядома, — кажа Кацярына.

Няма падрабязнасцяў і ў калегаў Леаніда Бугра.

— Ён дакладна затрыманы на працоўным месцы, у нядзелю Леанід працаваў у катары на вадзе, ён матрос-выратавальнік, — растлумачылі TUT.BY у АСВОД. — Ведаем, што ён на Акрэсціна, а па якім артыкуле — не. Нібы Леанід зрабіў камусьці заўвагу, але гэта папярэдняя версія.

TUT.BY звярнуўся па каментар у ГУУС Мінгарвыканкама. 

Дарэчы, пасля таго як 8 супрацоўнікаў Асвода правялі трое сутак у ізалятары за непадпарадкаванне, адзін з іх, вучань вадалаза, Іван Юрскі прыняў рашэнне сысці. Астатнія працягваюць працаваць.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза19

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

Адзінокі пенсіянер з Брэста праз ДНК-тэст знайшоў сваю дачку з Далёкага Усходу

Гэтай ноччу тэмпература паветра апускалася да 21 градуса

Севярынец: Латушка — найлепшая альтэрнатыва на пасаду прэм'ер-міністра вольнай Беларусі32

«Яна хоча забраць сабе нават тое, што з’яўляецца маім». Экс-прадзюсарка Леры Яскевіч эмацыйна адказала на ўсе абвінавачванні8

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі15

Мінскбуд паказаў, як выглядае новая інфекцыйная бальніца2

ФСБ: Падазраваныя ў замаху на генерала ГРУ Аляксеева былі завербаваныя СБУ пры садзейнічанні спецслужб Польшчы6

Куды глядзіць цэнзура? У Расіі знялі серыял пра горад у рэзервацыі, поўны палітычных матываў7

«Дзеці як пабітыя сабакі». Беларуска не можа вярнуць сыноў, якіх былы муж таемна вывез у Луганск5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза19

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць