Грамадства

У Гродне пачалі затрымліваць адміністратараў раённых чатаў у Telegram

9 кастрычніка затрымалі шэсць з 19 чалавек, якія знаходзіліся ў агульным чаце для адміністратараў раённых чатаў, паведаміла блізкая да затрыманых крыніца Hrodna.life.

Яны праходзяць падазраванымі па справе, заведзенай па арт. 342 КК — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. З 9 кастрычніка яны знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Гродне.

Каля 10.00 9 кастрычніка ў Гродне па дарозе на працу затрымалі адміністратарку аднаго з раённых чатаў у Telegram Яўгенію. Яўгенію павезлі спачатку ў Галоўнае ўпраўленне па барацьбе суарганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, затым — у Следчы камітэт, і дапытвалі да позняга вечара. Пра гэта Hrodna.life паведаміў Аляксандр — адміністратар аднаго з раённых чатаў, якому дзяўчына патэлефанавала пасля допыту.

Паводле інфармацыі Hrodna.life, чат узламалі і затрымалі ўдзельнікаў, якіх ідэнтыфікавалі. Зараз шэсць чалавек знаходзяцца ў ІЧУ. Яны пад падпіскай аб неразгалошванні. Абставіны справы, заведзенай па арт. 342 КК, невядомыя. Атрымаць каментар у прэс-службе ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці на 10 кастрычніка Hrodna.life не ўдалося.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць