Улада3636

Лукашэнка пра каранавірус: Каб мы з гэтымі пратэстунамі па вуліцах не цягаліся, то сітуацыя б была іншай

Падчас наведвання Слуцкага раёна Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра сітуацыю з каранавірусам, піша БелТА

«Пакуль у нас сітуацыя кантраляваная абсалютна, — заявіў ён. — Лекаў дастаткова, мы стварылі сістэму. Мы не цягнем за ўсіх у бальніцы. Калі ўжо чалавек цяжкі, калі мы бачым у яго прагрэс па хваробе сур'ёзны, вядома, мы яго ў бальніцу. Бо раптам трэба на кісларод, на ШВЛ яго трымаць».

«Трэба нармальна жыць (займацца спортам, правільна харчавацца), пастаянна рыхтаваць сябе да любой хваробы. І калі бог будзе бачыць, што ты сам сябе стараешся падтрымліваць, абараняць, можа, і дапаможа», — сказаў Лукашэнка.

«У Беларусі пакуль гэтая сітуацыя кантраляваная. Але расслабляцца ні ў якім выпадку нельга. Я яшчэ думаю: калі б мы з гэтымі пратэстунамі па Мінску па вуліцах не цягаліся, была б зусім іншая сітуацыя. У нас Мінск дае палову захварэлых. А ў першую хвалю даваў 25-30%. Бо больш за ўсё мы цягаемся па вуліцах менавіта ў Мінску. Але справімся», — рэзюмаваў ён.

Аляксандр Лукашэнка згадаў і пра ўласны досвед, калі ён фактычна на нагах перанёс гэтую хваробу у перыяд перадвыбарчай кампаніі: «Што для мяне каштоўна — я зразумеў, што гэта за хвароба. Самае галоўнае, калі захварэеш, каб не было псіхозу. Я гэта інтуітыўна адчуў, яшчэ калі сам не хварэў».

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што спачатку ў яго метады ва ўмовах пандэміі ў Беларусі большасць насельніцтва не паверыла.

«Я шчыра гэта прызнаю. Страшна было, але я разумеў, што ўся хвароба — у галаве. Фізічна мы перанясём раны, траўмы і іншае. Але калі ты пачынаеш паддавацца псіхозу — усё, — заўважыў ён. — Кавід стаў самай страшнай хваробай. Людзі ўжо забыліся пра анкалогію і думалі пра гэты вірус. Гэта няправільна, я гэта адчуваў. Гэта мая інтуіцыя, вопыт. І спрабаваў вам гэта ў галаву ўкласці і дагрукаліся да вас. Вы мне не паверылі. Але цяпер то вы пераканаліся, што я меў рацыю».

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што не проста так аднойчы сказаў пра тое, што каранавірус пройдзе, а «жэрці што будзем?».

«Я проста хацеў, каб вы запомнілі. Я меў рацыю. Мая галоўная парада, яна і цяпер актуальна: ніякага псіхозу!»- сказаў ён.

Лукашэнка адзначыў, што, хутчэй за ўсё, з гэтай хваробай давядзецца жыць, як і ў выпадку з грыпам. «Будзе вакцына — правакцынуем людзей», — падсумаваў ён.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Усе навіны →
Усе навіны

Польскі контрразведчык: Беларуская апазіцыя — цвёрды арэшак для КДБ і ФСБ30

Франак Вячорка: «Лукашэнку амерыканцы патрэбныя нашмат больш, чым амерыканцам Лукашэнка»20

Вядомы амерыканскі спартовец паведаміў, што ягоны новы сабака — клон старога

У Баранавічах у парку паставілі адпужвальнік для птушак. Але ён адпужвае таксама і людзей7

Міністр замежных спраў Літвы абмеркаваў беларускае пытанне з Джонам Коўлам10

Арына Сабаленка стала другой у гісторыі сусветнага жаночага тэнісу паводле памераў прызавых2

«Не магу праверыць, як мяне пераклалі». Алексіевіч адказала на крытыку за выказванне пра адмову ад рускай мовы55

Літва вырашыла яшчэ раз звярнуцца да беларускіх уладаў наконт пытання сваіх фураў18

«Прабачце ім, беларусы». Расіяне папрасілі прабачэння за растоўскую каманду КВЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць