Меркаванні

Газ, славяне!

Газавая блякада братняй Украіны - пісец панславізму. Аднак пацыента яшчэ можна адкачаць. Фэльетон Лёліка Ушкіна.

Канстатуем сумны факт: 1 студзеня кіраўнікі Расеі раптоўна пахавалі ўсе напрацоўкі Данілеўскага, Хамякова, Аксакава, Скобелева і іншых аракулаў ідэі наднацыянальнай абшчагі славянаў, у якой адносіны грунтуюцца на каштоўнасьцях братэрства. Пачынаючы з 1.01.06 мы не народы-браты, а рынкавыя суб'екты, якія кантактуюць паводле прынцыпу "No money - no funny". Заламіць з Мацеры гарадоў рускіх удвая больш бабла за газ, чым зь нейкіх туркаў - найлепшае сьведчаньне клімаксу нашага цывілізацыйнага фратэрнітэ.

Адзін, каму пашэнціла - беларусы, аднак у рэзонах "Газпрому" мулька наконт славянскага пхай-пхай таксама не фігуруе. Бедныя прыхільнікі Данілеўскага! Яны трапілі ў парадаксальную сытуацыю. Цяпер, каб захаваць свой мэгапраект, або трэба Пуціна абвесьціць варожым агентам у Крамлі, або выдаць рашэньне ад 1.01.06 за выпадковую памылку. Відавочна, панславісты будуць намагацца адкалоць другі варыянт. Як?

З хуткасьцю Чыпа і Дэйла ляту ім на дапамогу. Адзіным апраўданьнем расейскіх мандарынаў можа быць час прыняцьця гістарычнага рашэньня - 10.00 1 студзеня. Час, калі рашэньні можна прымаць выключна па адной праблеме - як зь мінімальным галаўным болем выйсьці з навагодняга каматозу. Толькі спасылка на пахмельле ўратуе нашу славянскую хату.

Найлепшым выйсьцем будзе публікацыя адпаведнай рэдакцыі стэнаграмы паседжаньня Рады бясьпекі Расеі ад 1.01.06. Кшталту:

"Пуцін (ікаючы): Такім чынам, я хацеў бы заслухаць кіраўніка ўраду.

Фрадкоў (прачынаючыся): Хацеў бы агучыць супольную думку: паслаць Іванова па піва і вырубіць каму-небудзь па прыколе газ. Натуральна, не братам-славянам.

Мілер (яго страшна плюшчыць): Дарэчы, прыкаліцеся: у хахлоў прэм'ер - бурат.

Фрадкоў (прачынаючыся): Валі чукчаў. Пішы пастанову - вырубіць бурату газ і паслаць Іванова па піва.

Пуцін (ікаючы): Такім чынам, я хацеў бы заслухаць кіраўніка ўраду…"

Для праўдзівасьці можна прылажыць чэк аб набыцьці Івановым дзьвюх "сісек" "Арсэнальнага". Аднак гэта ўжо дэталі. Галоўнае не марудзіць з тлумачэньнямі, каб споўнілася мара Данілеўскага: "И своды древние Софии / В возобновленной Византии / Вновь осенят Христов алтарь! / Пади пред ним, о Царь России, / И встань, как Всеславянский Царь!"

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму22

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць