Прычынай спынення машын стала падзенне на правады старой сухой таполі на няцотным баку вуліцы, недалёка ад уваходу ў Батанічны сад.
На вуліцы Сурганава ў Менску на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Акадэмічная паралізаваны рух тралейбусаў.
Прычынай спынення машын стала падзенне на правады старой сухой таполі на няцотным баку вуліцы, недалёка ад уваходу ў Батанічны сад. Адбылося гэта прыкладна ў 8.45.
Па выпадковасці парыву правадоў атрымалася пазбегнуць. Падзенне таполі, што стаяла ў баку ад дарогі, адбылося спачатку на прыдарожны каштан, які замартызаваў удар.
***
Для аднаўлення руху тралейбусаў камунальшчыкам спатрэбілася адна гадзіна
Цяпер чытаюць
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары