Грамадства

Здала суседка. Жыхар Жлобіна атрымаў 3 месяцы арышту за «цынічныя надпісы» на асфальце

Ілюстрацыйнае фота

19 лістапада ў Жлобіне судзілі 34-гадовага Дзяніса. Ён у верасні пакінуў на асфальце і слупах «цынічныя надпісы», за якія атрымаў крымінальны пераслед паводле артыкула 341 Крымінальнага кодэкса («Вандалізм»). Цынічнымі прызнаныя, сярод іншых, надпісы «3%» і «Жыве Беларусь!», піша Радыё Свабода.

Па версіі абвінавачання, сваім учынкам жлобінец хацеў «праявіць дэманстратыўную непавагу да грамадства і чужой уласнасці».

«На судзе прагучала, што ў той вечар Дзяніс быў нападпітку. Ён і сам гэта прызнае. Яго «здала» суседка, якая бачыла, як ён піша. Яна і выклікала міліцыю. Калі Дзяніса забралі, ягоныя бацькі самі зафарбавалі тыя надпісы. Там было «Лука 3%», «Жыве Беларусь» і яшчэ нешта з ужываннем нецэнзурнай лексікі», — паведаміў жыхар Жлобіна, які прысутнічаў на судзе.

Абвінавачаны прызнаў сваю віну і раскаяўся. Ён зазначыў, што калі б не выпіў у той вечар, то наўрад ці пайшоў бы пісаць на слупах і асфальце.

Адвакат прасіў не пазбаўляць падабароннага волі, бо злачынства не з'яўляецца цяжкім, не з'яўляецца небяспечным для грамадства, не прынесла фактычна нікому шкоды, апроч самога абвінавачанага. Абаронца выказаўся, што штраф будзе адэкватным пакараннем для жыхара Жлобіна.

Суд жа пастанавіў арыштаваць яго на тры месяцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла8

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

«Толькі два чалавекі з класа не пайшлі ў піянеры». Бацькі — пра прапаганду ў школах28

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасці»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла8

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць