Актрыса Алена Гіронак аштрафаваная на 810 рублёў. Яе затрымлівалі на нядзельным маршы
Актрыса Алена Гіронак — яна сыграла ў фільме «Купала» жонку паэта — атрымала штраф у 30 базавых велічынь (810 рублёў). Яе затрымалі на нядзельным маршы, піша Tut.by.
Такое рашэнне прыняў суд Першамайскага раёна.

t.me/by_culture
Алена Гіронак была затрыманая 29 лістапада. Сваю віну яна не прызнала. У Алены ёсць непаўналетняе дзіця, таму яна атрымала штраф (суддзя Трусевіч).
Раней Гіронак ужо была затрыманая, пры затрыманні яе збілі. Гэта здарылася 26 кастрычніка.
Каментары